Літалогія
Літалогія — навука пра асадкавыя горныя пароды, іх склад, будову, паходжанне і заканамернасці прасторавага размяшчэння. Вынікі літалагічных даследванняў выкарыстоўваюцца ў практыцы геалагічнага прагназіравання, геолага-здымачных і пошукава-разведачных работ.
Літалогія як адна з галін геалогіі адасабляецца ў канцы XIX — пачатку XX ст. у выніку стратыграфічных, палеагеаграфічных і іншых даследаванняў, якія суправаджаліся вывучэннем рэчыўнага складу асадкавых парод. Сучасная літалогія цесна звязана са стратыграфіяй, тэктонікай, палеагеаграфіяй, геахіміяй, мінералогіяй, геалогіяй, гідрагеалогіяй, інжынернай геалогіяй, марской геалогіяй, палеанталогіяй, кліматалогіяй, глебазнаўствам, а таксама з цыклам фізіка-хімічных і матэматычных навук.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Мала гірнича енциклопедія. В 3-х т. / За ред. В. С. Білецького. — Донецьк: Донбас, 2004. — ISBN 966-7804-14-3.