Астровенскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астровенскае
Каардынаты: 55°03′27,46″ пн. ш. 29°43′30,73″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 2,9 км
Шырыня 0,93 км
Плошча 1,33 км²
Аб'ём 0,00304 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,5 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,3 м
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 2,7 м
Плошча вадазбору 174 км²
Упадаюць 5 ручаёў
Выцякаюць Чарнагосніца
Астровенскае (Беларусь)
Астровенскае
Астровенскае
Астровенскае (Віцебская вобласць)
Астровенскае
Астровенскае

Астровенскаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнагосніца каля вёсак Дашкава і Соржыца.

Плошча паверхні возера 1,33 км², даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,2 м, сярэдняя складае 2,3 м. Плошча вадазбору 174 км²

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 метраў. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі нізкія і пясчаныя. У залівах берагі забалочаныя. Пойма шырынёй ад 5 да 20 метраў. На возеры востраў плошчай каля 13 га, які падзяляе возера на два плёсы. Паўднёвы плёс больш глыбокі. Літаральная зона да глыбіні 1,5 м пясчаная. Дно возера ў паўночнай частцы і паўднёвых залівах выслана сапрапелем, на астатняй частцы — глеем.
Возера Астровенскае эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з азёр Белае і Саро, і выцякае рака Чарнагосніца. Возера зарастае да глыбіні 1,5—2 м на шырыню 5—20 м.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курловіч М. М. Астровенскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]