Перайсці да зместу

Астхік Ісаакаўна Кантарджан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астхік
арм.: Աստղիկ (Ամպեր Գանթարճյան)
Дата нараджэння 1852(1852)
Месца нараджэння Канстанцінопаль
Дата смерці 18 мая 1884(1884-05-18)
Месца смерці Канстанцінопаль
Грамадзянства
Бацька Samvel Gantaryan[d]
Прафесія актрыса, спявачка
Гады актыўнасці з 1870-я[1]
Тэатр

Астхік (сапраўднае імя і прозвішча — Амперыя Ісаакаўна Кантарджан, арм.: Աստղիկ (Ամպեր Գանթարճյան); 1852, Канстанцінопаль18 мая 1884, Канстанцінопаль) — армянская актрыса і спявачка (кантральта). Выступаць пачала ў 1870 годзе на сцэне тэатра Акопа Вардавянa (Канстанцінопаль), а ў 18781879 гадах выступала ў аперэце актрысай і танцоркай. У 1879—1880 гадах Астхік пераехала ў Закаўказзе, дзе на адной сцэне з сястрой Сірануш і Петросам Адамянам выступала ў Тбіліскай армянскай драме. У 1881 годзе ўступіла ў аперэтачную трупу Бенкляна. У складзе трупы Астхік гастралявала ў Егіпце, Грэцыі і на Блізкім Усходзе.

Вядомыя партыі Астхік: Парыс («Цудоўная Алена», Жак Афенбах), Ланж, Аўрора («Дачка мадам Янга», «Жырафле-Жырафля», Шарль Лякок); вядомыя ролі: Нерына («Спадар дэ Пурсаньяк», Мальер), Чыба («Лукрэцыя Борджыа» Віктор Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі», Аляксандр Дзюма).

Зноскі

  • Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Музыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 1. — 1070 с.
  • Գառնիկ Ստեփանյան. Կենսագրական բառարան, հատոր Ա. — Երևան: Հայաստան, 1973. — С. 120-121.