Перайсці да зместу

Жак Афенбах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Афенбах
фр.: Jacques Offenbach
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1819(1819-06-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1880(1880-10-05)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Isaac Offenbach[d]
Жонка Herminia de Alcain[d]
Дзеці Minna Offenbach-Hettich[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Fromental Halévy[d] і Louis-Pierre Norblin[d]
Прафесіі кампазітар, віяланчэліст, дырыжор, theatre entrepreneur
Інструменты віяланчэль
Жанры опера, опера-буф, аперэта і класічная музыка
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Афенба́х[6], сапраўднае прозвішча Эбершт[6] (фр.: Jacques Offenbach; 20 чэрвеня 1819, Кёльн — 5 кастрычніка 1880, Парыж) — французскі кампазітар, музыкант і дырыжор, заснавальнік і найбольш яркі прадстаўнік французскай класічнай аперэты. І. І. Салярцінскі лічыў Афенбаха «адным з адораных кампазітараў XIX стагоддзя».

Нарадзіўся ў Кёльне ў сям’і кантра сінагогі і музыканта[7]. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ад бацькі. З шасці гадоў іграў на скрыпцы, з дзевяці гадоў — на віяланчэлі, у складзе хатняга інструментальнага трыа (разам з братам і сястрой) выступаў з канцэртамі[7]. 3 1833 года жыў у Парыжы. У 1833—1834 гадах вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў у салонах, сачыняў сентыментальную і танцавальную музыку[7]. Вучыўся ў Ф. Галеві кампазіцыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1839 годзе дэбютаваў у якасці кампазітара ў тэатры «Пале-Руаяль»[7]. У 1840-х гадах выступаў з канцэртамі ў гарадах Францыі і Германіі, у якасці дырыжора — у Лондане[7]. У 1855—1862 гадах кіраваў створаным ім тэатрам «Буф-Парызьен». У 1876—1877 гадах гастраляваў у ЗША, у якасці дырыжора выступаў у Нью-Ёрку і Філадэльфіі[7].

Аўтар боль за 100 аперэт і інтэрмедый. Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Ж. Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на буржуазна-арыстакратычнае грамадства. Музыка Ж. Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танцавальнай рытмікай, камедыйнасцю, гратэскам. 3 твораў лірычнага плана вылучаецца рамантычная опера «Казкі Гофмана» (1881).

  1. а б Jacques Offenbach // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jaques Offenbach // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.francemusique.fr/personne/jacques-offenbach Праверана 11 студзеня 2020.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. а б БелЭн 1996.
  7. а б в г д е Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] — Т. 4: Окунев — Симович. — 1978. — Стб. 136—139. — 976 стб., илл. (руск.)
  • Афенба́х Жак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 131—132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Орелович А. А. Оффенба́х Жак (Якоб) // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 4: Окунев — Симович. — 1978. — Стб. 136—139. — 976 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
  • Оффенба́х Жак (Якоб) / Орелович А. А. // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 31. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Кулаков В. А. Оффенбах (Offenbach) Жак [наст. фам. — Эбершт (Eberst)] // Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.— М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 385. — 623 стр. с илл. (руск.)
  • Соллертинский И. Жак Оффенбах — Л., 1933 (руск.).