Атал Біхары Ваджпаі
Атал Біхары Ваджпаі хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, паэт, журналіст |
Веравызнанне | Індуізм |
Нараджэнне | 24 снежня 1924[1][2] |
Смерць | 16 жніўня 2018[4][5][…] (93 гады) |
Аўтограф | ![]() |
Узнагароды | |
Атал Біхары Ваджпаі ((хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी; [əˈʈəl bɪˈɦaːri ˈʋaːdʒpeːji]); 25 снежня 1924 — 16 жніўня 2018) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, — 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі ў 1996 і пераабраны ў 1998—2004 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 снежня 1924 года ў Гваліёры (у тыя гады — сталіца аднайменнага княства, цяпер — у штаце Мадх'я-Прадэш). Адзін з найслынных індыйскіх палітыкаў канца XX стагоддзя.
У 1968—1973 прэзідэнт арганізацыі Раштрыя сваямсевак сангх. Упершыню абраны ў парламент Індыі ў 1957 годзе. Міністр замежных спраў у сакавіку 1977 — ліпені 1979 года. У 1980—1984, 1993—1996 — лідар парламенцкай фракцыі Бхарата джаната партыя (БДП). Лідар апазіцыі ў Лок Сабха 11-га склікання. У 1996 пасля перамогі БДП стаў прэм’ер-міністрам, пераабраны ў 1998 годзе.
13 кастрычніка 1999 года разам з НДА ўтварыў парламенцкую большасць.
Праводзіў рыначныя рэформы, палітыку па пераадоленні беднасці і росту ВУП (ён быў пры ім у рамках 7-8 %) і спрабаваў правесці мірныя перамовы з Пакістанам пасля абвастрэння сітуацыі ў канцы 1990-х гадоў.
Падчас прэм’ерства Ваджпаі Індыя правяла першыя ядзерныя выпрабаванні на палігоне ў штаце Раджастхан.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Atal Bihari Vajpayee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vajpayee, Shri Atal Bihari — Members : Lok Sabha
- ↑ Vajpayee latest news: Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on Friday — The Times of India.
- ↑ Atal Bihari Vajpayee // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Atal Behari (Bihari) Vajpayee // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.