Гваліёр
| Горад | |||
| Гваліёр | |||
|---|---|---|---|
| ग्वालियर | |||
|
|||
| 26°13′52″ пн. ш. 78°10′08″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 520 | ||
| Плошча | 289 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 211 м | ||
| Водныя аб’екты | Sonrekha River[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+5:30 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 1069276 чалавек (2017) | ||
| Нацыянальны склад | хіндустанцы | ||
| Канфесійны склад | індуізм, іслам, хрысціянства, джайнізм | ||
| Афіцыйная мова | хіндзі | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0497 | ||
| Паштовыя індэксы | 0751 | ||
| Аўтамабільны код | MP-07 | ||
|
|
|||
| [[https://gwalior.nic.in/ gwalior.nic.in] [https://gwalior.nic.in/ gwalior.nic.in]] (хіндзі) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Гваліёр (хіндзі: ग्वालियर) — адзін з найбуйнейшых гарадоў штата Мадх’я-Прадэш у Індыі. Насельніцтва — 1 069 276 (2017 г.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна паданню, Гваліёр быў заснаваны князем Сураджам Сенам у пачатку нашай эры і названы ім у гонар аскета Гваліпы, які выратаваў князя ад лепры. У пісьмовых крыніцах горад узгаданы пад 520 г. У канцы XIV ст. Гваліёр стаў сталіцай самастойнай дзяржавы. Тут былі ўзведзены магутная крэпасць і палац Ман-Мандзір.
У 1526 г. махараджа Гваліёра загінуў у бітве пры Паніпаце, а яго валоданні трапілі ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. У 1818 г. Гваліёрам авалодала раджпуцкая дынастыя Шындыя. Яна знаходзілася ў саюзе з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй, а таму Гваліёрскае княства захоўвала аўтаномію ў складзе Брытанскай Індыі. Падчас паўстання 1857 г. Гваліёр быў заняты Лакшмі-Бай, але хутка вернуты брытанцамі князю Шындыя.
Гваліёрскае княства было далучана да незалежнай Індыі ў 1947 г. Дзякуючы развіццю чыгункі ён хутка ператварыўся ў важны транзітны і прамысловы цэнтр штата Мадх’я-Прадэш.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гваліёр — буйны цэнтр тэкстыльнай, гарбарнай і хімічнай прамысловасці. Дзякуючы перакрыжаванню чыгуначных магістралей, Гваліёр лічыцца важным транзітным пунктам паміж рознымі часткамі Індыі. Працуюць аэрапорт, 6 універсітэтаў, медыцынскі, тэхналагічны, інжынерны і інфармацыйны каледжы. Развіваецца турызм.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Гваліёр знакаміты славутымі мясцінамі, якія прыцягваюць мноства вандроўнікаў:
- Крэпасць Гваліёр, узведзеная дынастыяй Тамар у XIV ст. Бабур лічыў яе адной з самых прыгожых і моцных крэпасцяў Індыі. Знутры знаходзіцца княскі палац, часткова перабудаваны ў XIX ст. пад уплывам архітэктуры Версаля. У нашы дні ў ім працуе музей.
- Муры крэпасці
- Палацавы комплекс
- Храм Вішну
- Скальна-пячорны комплекс каля крэпасці Гваліёр. У XV ст. ён стаў важным рэлігійным цэнтрам джайнаў. У спадчыну ад іх засталіся вялікія каменныя статуі (да 18 м).
- Статуі
- Частка джайнісцкага храма
- Стары горад Гваліёр прадстаўлены каланіяльнай архітэктурай, магільнямі князёў Шындыя, знакамітых музыкантаў і Рані Лакшмі-Бай.
- У цэнтры Гваліёра
- Статуя Лакшмі-Бай
- Магнільня сярэднявечнага музыканта Тансена
- Морар — старое брытанскае ваеннае ўмацаванне, пераўтворанае ў прыгарадны парк
- Храм бога Сур'і ў Морары
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гва́лияр, Гвалиор // Т. 6. Газлифт — Гоголево. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 151. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Гісторыя Архівавана 16 мая 2021.
- Эканоміка