Перайсці да зместу

Ваітупу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Ваітупу)
Ваітупу
тувалу: Vaitupu
Від з космасу
Від з космасу
Характарыстыкі
Плошча5,6 км²
Насельніцтва1 061 чал.
Шчыльнасць насельніцтва189,46 чал./км²
Размяшчэнне
07°28′ пд. ш. 178°41′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Ваітупу (Тувалу)
Ваітупу
Ваітупу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваіту́пу (на мове тувалу Vaitupu) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 5,6 км². Насельніцтва — 1061 чал. (2017 г.).

Пэўна час засялення Вайтупу не вядомы. Паводле вуснай гісторыяй, першым пасяленцам быў самаанец на імя Тэлематуа ў XVI або XVII стагоддзі. Аднак не выключана, што танганцы дасягнулі атола яшчэ ў сярэдзіне XIII ст. Вайтупу падтрымліваў кантакты з Тонга на працягу ўсёй сваёй гісторыі, як мірныя (шлюбныя саюзы), так і варожыя (візіты тангайскіх шукальнікаў рабоў). Слова «вайтупу» значыць «крыніца вады».

У ранейшых крыніцах пра адкрыццё Вайтупу сцвярджалася, што Абед Старбак, капітан кітабойнага судна «Лопер» з Нантакета, убачыў востраў у 1825 годзе, насамрэч адкрыццё адбылося толькі 26 красавіка 1826 года. Старбак назваў яго «востравам Трэйсі». Уільям Пласкет, капітан Нантакетскага кітабойнага судна Independence II, з’явіўся каля Вайтупу 21 жніўня 1827 года. Запіс у журнале Пласкета тым днём, троху адрозніваецца ад ранейшага назірання Старбака.

«[…] Пры дзённым святле выявіў, што гэта невялікі нізкі востраў даўжынёй каля 6 міль. […] Маючы на борце аднаго тувалуанца і перакладчыка, якога мы прывезлі з Ротумы, які раней належаў да аднаго з гэтых астравоў і разумеў іх мову, мы даведаліся, што мясцовыя жыхары ніколі раней не бачылі карабля. Мясцовая назва гэтага вострава — вайтопу. Яно не пазначана ні ў кнігах, ні ў картах, таму мы называем яго новым адкрыццём. Шырата 7°25' [паўднёвая], даўгата 178°78' усходняя.»

Даследчая экспедыцыя Злучаных Штатаў пад кіраўніцтвам Чарльза Уілкса наведала Вайтупу ў 1841 годзе.

Самаанскія пастары з Лонданскага місіянерскага таварыства ўвялі хрысціянства ў 1860-х гадах. Пастары забаранялі многія культурныя практыкі астраўлян. Яны таксама ўвялі самаанскую мову, бо іх Бібліі былі напісаны на самаанскай мове. Менавіта таму астравіцяне ўмелі пісаць на самаанскай мове, а не на роднай.

Вайтупуанцы адзначаюць Te Aso Fiafia (Дзень шчасця) 25 лістапада штогод у памяць 25 лістапада 1887 года, калі была выплачана апошняя частка доўгу нямецкай гандлёвай фірме H. M. Ruge and Company, якая працавала ў Апіі, Самоа. Агент кампаніі Томас Уільям Уільямс дазваляў купляць тавары ў крэдыт, калі да 1883 года доўг вайтупуанаў складаў 13 000 долараў і кампанія пагражаць, што зойме востраў, калі доўг не будзе вернуты. Німія, пастар Вайтупуа, які тым часам жыў на Самоа, вярнуўся і арганізаваў збор какосаў і нарыхтоўку копры на продажу, каб сплаціць доўг, а Генры Ніц, агент Webber & Co на Вайтупу, унёс грошы для канчатковага плацяжу. Вайтупуанцы з дапамогай сяброў з Фунафуці вярнулі доўг у вызначаны тэрмін. 7 000 долараў да 1886 года, а рэшту — 25 лістапада 1887 года.

Працяглы час Ваітупу быў адным з галоўных цэнтраў брытанскага каланіяльнага ўплыву на тувалу, у тым ліку праз мясцовую сістэму адукацыі. З прычыны перанаселенасці з 1940-х гадоў пачалася міграцыя ваітапуанцаў на іншыя астравы Ціхага акіяна.

Насельніцтва Вайтупу ў 1860—1900 гадах ацэньваецца ў 400 чалавек. Нягледзячы на адносна вялікія памеры, да 1940-х гадоў востраў стаў вельмі перанаселеным. Таму шэраг сем’яў пераехалі на Фіджы, на востраў Кыаа. Нэлі Ліфука, які быў правадыром вострава ў 1945—1951 гады, сыграў важную ролю ў зборы сродкаў для пакупкі вострава Кыа архіпелага Фіджы. Спачатку на Кыаа мігравала 37 чалавек, у наступныя дзесяць гадоў мігравала яшчэ больш за 235 чалавек.

Атол мае каралавае паходжанне, складаецца з 10 астравоў, якія атачаюць лагуну. Частка лагуны і сушы забалочаная і пакрытая мангравымі лясамі. Дзікая фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі і грызунамі. Даволі багаты падводны свет рыфаў.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На атоле 2 паселішчы Тумасеу і Асау. Жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Працуюць пошта, пачатковая школа, невялікая гасцёўня для турыстаў, царква. Дарогі на Ваітапу грунтавыя. Аэрадрома і прычала няма, але існуе сталая паромная сувязь з Фунафуці.