Ашурэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ашурэ — салодкая рытуальная страва ў мусульманаў, якую гатуюць з нагоды аднайменнага свята (10 мухарама, першага месяца календара, ў наш час прыпадае на вясну).

Паводле мусульманскай традыцыі, ў дзень «ашурэ» здарыліся некалькі важных падзей біблейскай гісторыі: Адам сустрэў Еву, Аўраам выратаваўся з пажару, Якуб уз’яднаўся з Юзафам. Але найперш свята ўсталяванае ў памяць выбаўлення ад сусветнага патопу, якое адбылося ў гэты дзень: Ной загадаў сваёй сям’і прыгатаваць салодкую страву з рэшткаў усёй ежы, якая заставалася на каўчэгу, калі ён прыстаў да гары Арарат, таму ў англамоўных асяродках ашурэ называюць яшчэ «пудынгам Ноя». Інгрэдыенты, кансістэнцыя, знешні выгляд ашурэ моцна адрозніваюцца ў розных краінах і ў залежнасці ад ураджаю, пары году, на якую прыпадае ашурэ, даступнасці прадуктаў канкрэтнай сям’і і інш.

У беларуска-літоўскіх татараў ашурэ здаўна і дагэтуль гатуюць у выглядзе ўзвару з некалькіх відаў садавіны, цукру, а таксама пшаніцы ці рысу. У Турцыі і многіх іншых мусульманскіх краінах ашурэ гатуюць з пшаніцы ці рысу на малацэ і вадзе з дадаткам вінаграднага соку, бабоў, нуту, сачавіцы, арэхаў і сушаных ягад да кансістэнцыі своеасаблівага пудынгу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Канапацкая З., Белы А. Ашурэ // Праект «Наша ежа»