Аднагадовая расліна. Сцябло прамастойнае, пакрытае залозістымі валасінкамі. У вышыню дасягае 20—70 см. Лісце непарнаперыстае. Бабы кароткія, уздутыя, звычайна ўтрымліваюць 1—2 зернейка (часам — да 4 зярнят). Зярняткі нагадваюць галаву барана ці савы. Дыяметр ад 0,5 да 1,5 см. Колер — ад жоўтага да вельмі цёмнага. Маса тысячы зярнят у залежнасці ад гатунку вагаецца паміж 150 і 300 г. Самаапыляльная расліна, апыленне адбываецца ў фазе закрытай кветкі, часам перакрыжаванае апыленне.
Культурны нут расце ў 30 краінах свету. Пад пасевы занята 8,6 млн га. 90 % усёй плошчы прыпадае на трапічную і субтрапічную Азію — у Індыі, Кітаі, Пакістане. У Афрыцы (Марока, Туніс, Эфіопія) і ў Амерыцы (Калумбія, Мексіка) пасевы займаюць невялікія плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць складае 0,6—0,8 т/га.
Нут // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Нут, бараний горох, пузырник / Ливанов К. В. // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 154. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)