Аўрам
Аўрам | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | прарок, rasul |
Дата нараджэння | 1813 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1638 да н.э.[3] |
Месца пахавання | |
Бацька | Terah[d] |
Маці | Amasla'i[d][4] |
Жонка | Sara[d], Hagar[d] і Keturah[d] |
Дзеці | Ishmael[d], Ісак, патрыярх, Zimran[d], Jokshan[d], Medan[d], Midian[d], Ishbak[d] і Shuah[d] |
![]() |
Аўрам, пасля Аўраам, Абрам, Ібрагім (іўр.: אַבְרָהָם) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданняў родапачынальнік яўрэяў і арабаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Месапатаміі ў халдзейскім горадзе Ур і з'яўляўся малодшым сынам Фары, дзесятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў, гаворыцца ў Бібліі, Аўрам пазнаў ілжывасць іх службы паганскім ідалам і верыў ў адзінага бога, апосталам якога ён стаў. Праследуемы за гэта сваімі суайчыннікамі, ён на 75-м годзе жыцця мусіў пакінуць радзіму і цераз Еўфрат накіраваўся ў зямлю Ханаанскую, абяцаную богам яму і яго нашчадкам. Там Аўрам быў празваны «га-гіўры», што азначала: прыбылы з таго берага ракі, адкуль і пайшла назва — яўрэй. Разам з ім сюды перасялілася яго жонка і пляменнік Лот. Доўга ён качаваў па розных краях, пакуль не пасяліўся ў Хеўроне.[5]
У біблейскім паданні Аўрам падаецца як узор чалавекалюбства, лагоднасці, цярплівасці, міралюбства, бескарыслівасці, цвёрдай і непахіснай веры ў бога, пакоры і глыбокай павагі да яго. Доўгі час ён не меў ад шлюбу з Сарай нашчадкаў. Толькі пад старасць, калі Сары было ўжо 90, а яму 100 гадоў у іх нарадзіўся сын Ісак, які, па сцверджанню Бібліі, стаў прадаўжальнікам роду яўрэйскага племені. Гэткую дамову Бог уклаў з Аўрамам яшчэ да нараджэння Ісака, знешняй праявай дамовы стаў абрад абразання. Пры гэтым Бог змяніў імя Аўрама на Аўраам. Калі Сара памерла, Аўрам ажаніўся ў другі раз і меў яшчэ 6 сыноў, якія разам з Ізмаілам, яго пазашлюбным сынам ад служанкі Агар, сталі родапачынальнікамі розных арабскіх плямён. Сам жа Аўрам, як падаецца ў Бібліі, пражыў 175 гадоў і памёр у Хеўроне, дзе і быў пахаваны.[5]
Мусульмане — арабы, якія лічаць Аўрама сваім родапачынальнікам і ў Каране называюць яго Ібрагімам, яшчэ ў старажытнасці пабудавалі над яго магільным склепам мячэць і аберагалі яе як святыню. Вобраз старазапаветнага патрыярха Аўрама (Ібрагіма) карыстаўся асаблівай павагай і папулярнасцю ў хрысціян і мусульман, для якіх служыў прыкладам найвялікшай набожнасці і праведнасці і аброс самымі разнастайнымі міфічнымі паданнямі і легендамі. Паводле іх, Аўрам займаўся прыродазнаўствам, ведаў хімію, астраномію і іншыя навукі, якія ён вывучыў ад халдзеяў яшчэ на радзіме, а потым распаўсюджваў сярод хананеяў (фінікійцаў) і егіпцян. Сцвярджалі нават, што ён быў вынаходнікам літарнага шрыфту і каляндарных вылічэнняў. У сувязі з гэтымі паданнямі некаторыя старажытныя багасловы атаясамлівалі асобу Аўрама (Ібрагіма) з Зараастрам.[5]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 15. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 17. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ Bava Batra — С. 91a.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Скарына Ф. Творы:… С. 150.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўрам
- Артыкул «Аўрам» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі