Аўдзеевічы (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Аўдзеевічы
Aŭdziejevičy Аўдзеевічы - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,470834[1] км²
Вышыня цэнтра
157 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Аўдзеевічы на карце Беларусі ±
Аўдзеевічы (Віцебскі раён) (Беларусь)
Аўдзеевічы (Віцебскі раён)
Аўдзеевічы (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Аўдзеевічы (Віцебскі раён)

Аўдзеевічы — вёска ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Плошча 47,0834 га[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі — цэнтр казённага маёнтка Аўдзеевічы, у які ўваходзіла 10 вёсак. Маёнтку належала 2601 дзес. зямлі, сялянам маёнтка — 796 дзес.

У 1905 годзе вёска (10 двароў, 54 жыхары) і ферма Аўдзеевічы (2 двары, 15 жыхароў) — у Віцебскім павеце і губерні. Вёска належала Аўдзеевіцкаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 148 дзес. зямлі.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. 12 вясковых дзяцей наведвалі Гралеўскую школу, якая знаходзілася за 1,6 км у фальварку Руба. У 1926 годзе ў вёсцы 18 двароў, 88 жыхароў. У 1931 годзе тут арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», які аб’яднаў 32 двары, 111 жыхароў. У калгасе была малочнатаварная ферма. Абслугоўвала калгас Віцебская МТС. З 20 лютага 1938 года вёска ў Віцебскім раёне і вобласці. У 1940 годзе тут 49 двароў, 248 жыхароў.

З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў лютым 1944 года знішчылі тут 45 двароў. Вывезена ў Германію 40 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў, у партызанскіх атрадах — 11. Паводле нямецкага даклада, каля 300 узброеных кулямётамі, аўтаматычнымі вінтоўкамі партызанаў уварваліся 8 жніўня 1942 года ў вёску і спалілі 6 хат служачых службы парадку (OD) і забралі кароў і коней[2].

З 16 ліпеня 1969 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце. У 1969 годзе тут 60 двароў.

На 1 студзеня 2003 года 29 двароў, 45 жыхароў. Вёска ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе крама.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.) 
  2. Мусял, Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. — Ф. 69. — Воп. 1. — Спр. 946. — Л. 31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]