Гатушкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гатушкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,129754[1] км²
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806041
Гатушкі на карце Беларусі ±
Гатушкі (Беларусь)
Гатушкі
Гатушкі (Віцебская вобласць)
Гатушкі

Гату́шкі[2] (трансліт.: Hatuški, руск.: Гатушки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 12,9754 га[1]. За 4 км на поўнач ад Віцебска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Прыдзвінская на лініі Лучоса — Прыдзвінская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска Гатушкі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1877 годзе Савіцкія валодалі тут 40 дзесяцінамі зямлі. У пачатку 20 стагоддзя вёска (86 дзесяцін зямлі) адносілася да вясковай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 1 км у вёсцы Ананіна. У 1930 годзе вёскоўцы ўвайшлі ў калгас «Барацьбіт», у якім працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года знаходзілася пад нацысцкай акупацыяй. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 двароў, 37 жыхароў (1783-85)
  • 5 двароў, 36 жыхароў (1905)
  • 9 гаспадарак, 15 жыхароў (1996)
  • 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]