Аўсец апушаны
Выгляд
| Аўсец апушаны | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Аўсе́ц апушаны[1] (Helictotrichon pubescens) — від кветкавых раслін роду Аўсец (Helictotrichon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, вышынёй да 120 см. Лісце чаргаванае, простае, вузкае, сядзячае, з гладкім краем, каротка апушанае. Кветкавыя каласкі даўжынёй 12—17 мм, складаюцца з 2—4 кветак, з валасістымі асцюкамі і сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. На ніжняй кветкавай лускавінцы маюцца 2 зубцы і доўгі асцюк цёмна-бурага колеру. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая. Расце на лугах, часам у сухіх хвойных лясах, на адхонах чыгуначных насыпаў. Утвараюць дзярнінкі. Цвіце ў маі—чэрвені.
Кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Г. А. Аўсец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 170. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Овсец пушистый — Helictotrichon pubescens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Helictotrichon pubescens (Huds.) Pilg. (Овсец пушистый) // ИАС «ООПТ России» (руск.)