Аляксандр Пятровіч Крохалеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Крахалёў)
Аляксандр Пятровіч Крохалеў
Дата нараджэння 22 сакавіка 1943(1943-03-22) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў
Член у

Аляксандр Пятровіч Крохалеў (Крахалёў; 22 сакавіка 1943, с. Сабацінаўка, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1960 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Гумілеўскага, А. Анікейчыка, А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1976 года[1].

Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Асноўныя творы: помнік героям Мінскага падполля, мемарыялы «Спаленай вёсцы Брыцалавічы» (Мінская вобласць), «Маці-Беларусь», загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну ў в. Вішнёва, «Землякам, якія не вярнуліся з вайны» ў г.п. Бялынічы (усе ў Магілёўскай вобласці, у сааўтарстве); станковыя кампазіцыі «Нармандыя-Нёман», «Космас», «Восеньскія вяселлі»; партрэты А. Клышкі, Я. Коласа, Ф. Дзяржынскага; алеі партрэтаў у г.п. Бялынічы і ў г.п. Круглае[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Івянецкім і Лунінецкім краязнаўчых музеях[1].

Зноскі

  1. а б в г Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крохалеў Аляксандр Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]