Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Бялынічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
54°00′21″ пн. ш. 29°42′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксандр Пятровіч Крохалеў, У. Крохалеў[d], Рыгор Рубінштэйн[d] і Дз. Шыманскі[d]
Дата пабудовы 1965
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000331шыфр 513Д000331
Map

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці. Размешчана ў парку па вуліцы Савецкай.

Пахаваны 347 воінаў 32-й дывізіі 69-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях 29—30 чэрвеня 1944 г. ці памерлі ад ран у чэрвені — ліпені 1944 г. Тут таксама пахаваны 21 партызан, што загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941—1944 гг. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Барыс Львовіч Хігрын.

У 1965 г. па магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком. У 1985 г. да помніка пракладзена алея Герояў. На высокіх пастаментах устаноўлены бюсты (скульптары А. Крохалеў, У. Крохалеў, Р. Рубінштэйн, Дз. Шыманскі; граніт, бетон; вышыня бюстаў 1 м, пастаментаў — 2 м) Герояў Савецкага Саюза А. М. Касаева, Л. Дз. Лорчанкі, С. Р. Церашкевіча, Б. Л. Хігрына, якія змагаліся супраць акупантаў на тэрыторыі раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]