Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Літвіноўскі)
Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 мая 1962(1962-05-01) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Дзмітрый Браніслававіч Смольскі
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у

Аляксандр Фёдаравіч Літвіноўскі (нар. 1 мая 1962, Мінск) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1987 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Дз. Смольскага). З 1987 года рэдактар музычнага вяшчання Беларускай тэлерадыёкампаніі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Для яго творчасці характэрны цікавасць да беларускай тэматыкі, жанравая вынаходлівасць, полістылістыка. Сярод твораў: містэрыя «Францыск» для баса і аркестра (1990; тэкст прадмоў і каментарыяў Ф. Скарыны да «Бібліі»), Грыгарыянская меса (Missa ordinarium, 1994), кантаты «Вяселле» (1987) і «Зборная суботка» (1988) на народныя словы, «Да Маці Божай» (1996), «Stabat Mater» (1997), «Песні на Божае нараджэнне» (1998); сімфонія (1986), сімфанічная фрэска «Крэва» (1987), «Concertino bагоссо» для струннага аркестра (1988), п’есы «Zbieg» для флейты, габоя, віяланчэлі і фартэпіяна, «Wir» для 4 валторнаў, «Пастараль» і «Ul» для струннага квінтэта, сюіта «Intavolatura» для гітары; «Filix» для флейты і гітары; цыклы рамансаў на вершы Я. Купалы, А. Пушкіна, С. Ясеніна і інш.; электронныя кампазіцыі; апрацоўкі зборніка інструментальнай музыкі 17 ст. «Віленскія табулатуры» (1991).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]