Анатоль Пятровіч Жураўлёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. П. Жураўлёў)
Анатоль Пятровіч Жураўлёў
Фатаграфія
На адкрыцці юбілейнай выстаўкі ў Палацы мастацтва 6.11.2013
Дата нараджэння 6 лістапада 1963(1963-11-06) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Жанр абстрактная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Пятровіч Жураўлёў (6 лістапада 1963, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, дзе вучыўся на вядомым мастацка-графічным факультэте. Удзельнік выстаў з 1988 года. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. Уваходзіць у суполку мастакоў «Аршыца»[1]. З'яўляецца аўтарам ідэі і першым куратарам доўгатэрміновага міжнароднага арт-праекту «Калегіум», арганізаванага у 2009 годзе ў адкрытых пасля рэстаўрацыі залах старажытнага Аршанскага калегіума езуітаў[2].

Удзельнік міжнароднага пленэру жывапісу ў г. Перник, Балгарыя. Удзельнічае у міжнародных мастацкіх форумах у Расіі, Беларусі, Германіі, ЗША.

Творы мастака знаходзяцца ў фондавых сходах Установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» і экспазіцыі Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, у Мастацкай галерэі Полацка, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Карціннай галерэі Вязьмы, а гэтак жа ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Удзел у выстаўках з 2008 па 2013 гады:[правіць | правіць зыходнік]

  • 2008 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Цэнтры сучаснага мастацтва, Віцебск
  • 2008 — I Рэспубліканская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Мінск
  • 2009 — персанальная выстаўка ў Мастацкай галерэі Полацка
  • 2009 — «Беларускае аддзяленне 53 Венецыянскай біенале жывапісу», Мінск
  • 2010 — «Тэрыторыя абстракцыі» ў Галерэі «Нагорная», Масква
  • 2010 — Персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка
  • 2010 — Выстаўка па выніках Міжнароднага пленэру «Art-ego», Полацк
  • 2010 — Выстаўка «Абстрактны свет — Рэальны свет» у Дзяржаўным дарвінаўскай музеі, Масква
  • 2010 — Персанальныя выстаўкі ў г. Бад Рейхбург, г. Локкум (Германія)
  • 2012 — выстаўка «Усход-Захад. Час падарожжаў» ў Цэнтральным Доме мастака, Масква
  • 2012 — I Беларуская трыенале сучаснага мастацтва, Мінск
  • 2012 — Выстаўка краін СНД «Мастацтва нацый» у Цэнтральным Доме мастака, Масква
  • 2009 — 2013 — Міжнародны штогадовы мастацкі праект «Калегіюм» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
  • 2013 — выстаўка «Экалогія мастацтва» ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва, Мінск
  • 2013 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» у Музеі сучаснага мастацтва, Мінск
  • 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
  • 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Палацы мастацтва, Мінск[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992 — Гран-пры ў намінацыі жывапіс і габелен на выставе візуальных мастацтваў «Art-Mark»
  • 1998 — Гран-пры на рэспубліканскай выставе «Час-Прастора-Асоба»
  • 1998 — Першая прэмія ААН у намінацыі «Устойлівае развіццё свету»[4]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]