Анатоль Фядосавіч Майсеенка
Анатоль Фядосавіч Майсеенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, паэт |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Анатоль Фядосавіч Майсеенка (нар. 1 верасня 1940, в. Халалееўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1962—1964 гадах працаваў дырэктарам Нежынскай васьмігадовай школы Любанскага раёна, 1967 годзе — дырэктарам Кастрычніцкай васьмігодкі. У 1967—1970 гадах вучыўся ў аспірантуры педінстытута. Працаваў асістэнтам кафедры беларускай літаратуры гэтага інстытута (1970), старшым выкладчыкам (1972—1973). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту» і абраны на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры педінстытута.
З 1975 года дацэнт Мінскага інстытута культуры.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, праграм для студэнтаў ВНУ, раздзелаў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» і інш.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», газеце «Літаратура і Мастацтва». У 1998 годзе выйшаў зборнік вершаў «Паклон».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік, Л. С. Майсеенка Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1994. — Т. 4 : Лазарук-Перкін. — С. 160—161.
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі