Баавішта
Баавішта | |
---|---|
парт. Boa Vista | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 620 км² |
Насельніцтва | 6 233 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 10,05 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°06′12″ пн. ш. 22°48′13″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бааві́шта, або Бо́а-Ві́шта (партуг. Boa Vista, літаральна «добры выгляд») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 620 кв. км. Насельніцтва — 6233 чал. (2010 г.). Найвышэйшы пункт — узгорак Монтэ-Эстанцыя (387 м). Самы буйны населены пункт — Сал-Рэй.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Баавішта, трэці па плошчы востраў Каба-Вердэ, знаходзіцца ўсяго ў 455 км ад узбярэжжа Афрыкі. Мае вулканічнае паходжанне. Ландшафты пераважна раўнінныя. Вылучаецца толькі некалькі ўзгоркаў — Монтэ-Эстанцыя (387 м), Санту-Антоніу, Монтэ-Негру і інш. Частка глебаў і крыніц вады засоленая. Берагі камяністыя і пясчаныя. Працягласць пляжаў — каля 55 км.
У мінулым Баавішта была пакрытая лясамі і хмызняком. Але ў выніку дзейнасці чалавека і рассялення хатняй жывёлы мясцовыя лясы былі вынішчаны. Большую частку вострава зараз займаюць каменная пустыня і пясчаныя дзюны. На поўначы Баавішты, а таксама ў турыстычнай узбярэжнай зоне пераважаюць культурныя насаджэнні, у тым ліку зараснікі акацыі, бананаў і фінікавай пальмы. Пляжы Боа-Вішты прыцягваюць чарапах. У 2010 г. арганізаваны марскі запаведнік і навуковы цэнтр аховы і вывучэння гэтых жывёлін.
У непасрэднай блізкасці да Баавішты таксама месцяцца малыя выспы Ілью-ды-Сал-Рэй і Ілью-ды-Балуату.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з легендамі, Баавішта была адным з першых астравоў Каба-Вердэ, адкрытых партугальскімі маракамі (3 мая 1460 г.). Заспетыя штормам, яны быццам бы ўзрадаваліся, калі ўбачылі зямлю, і таму далі ёй назву «Добры выгляд». Партугальская калонія з’явілася на востраве да 1490 г. Значную колькасць пасяленцаў складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы. Аднак рабства мела патрыярхальны характар. Каланісты першапачаткова займаліся ловам чарапах, вырошчвалі гародніну, бавоўну і цукровы трыснёг на продаж.
З XVIII ст. пераважалі жывёлагадоўля і здабыча солі.
У 1872 г. на востраве пасяліліся мараканскія яўрэі. Да нашай пары захаваліся яўрэйскія могілкі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Жыхары вострава традыцыйна займаюцца вырошчваннем фінікавай пальмы, ловам рыбы, здабычай солі і вапняку. З пачатку 1980-х гг. галоўная галіна мясцовай гаспадаркі — абслугоўванне турыстаў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Салёныя азёры на ўзбярэжжы
-
Узгорак Монтэ-Эстанцыя
-
Флора цэнтральнай часткі вострава
-
Хатняя жывёла
-
Горад Сал-Рэй
-
Турыстычны комплекс
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Падрабязны турыстычны даведнік Архівавана 20 сакавіка 2012.
- Чарапахавы запаведнік на Баавішце Архівавана 20 лістапада 2008.
- Чарапахавы запаведнік на Баавішце Архівавана 20 лістапада 2008.