Баба Віда
Выгляд
Крэпасць | |
Баба Віда | |
---|---|
балг.: Баба Вида | |
43°59′35″ пн. ш. 22°53′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Відзін |
Будаўніцтва | 10 ст. — 11 ст. |
Статус | музей-крэпасць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баба Віда (балг.: Баба Вида) — сярэдневяковая крэпасць у горадзе Відзіне (на паўночным захадзе Балгарыі), галоўная гарадская славутасць.
Крэпасць стаіць на беразе Дуная. Складаецца з 2 асноўных крапасных муроў і 4 веж.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва крэпасці пачалося ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскай крэпасці Банонія. У Сярэдневякоўі Баба Віда была найважнейшым умацаваннем у паўночна-заходняй Балгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную аблогу візантыйскай арміі Васілія II, аднак была разбурана і занава адбудавана ў час праўлення Івана Сраціміра.
Крэпасць іграла важную ролю ў час акупацыі Балгарыі Асманскай імперыяй, пазней, у канцы 18 стагоддзя, страціла абарончае значэнне і стала выкарыстоўвацца як арсенал і турма.
Сёння Баба Віда — музей-крэпасць.
-
Від крэпасці з паветра. Фотаздымак, каля 1930 года
-
Уваход у крэпасць
-
У крэпасці
-
Муры крэпасці
-
Від на Дунай з крапасных муроў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баба Віда
- Гарадскі інфармацыйны партал
- Сайт пра Баба Віда Архівавана 9 верасня 2006. (англ.) (ням.) (балг.)
- Гісторыя і архітэктура крэпасці Баба Віда (руск.)