Відзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Відзін
Видин
Герб
Герб
Center street in v galleryfull.jpg
Краіна
Вобласць
абшчына
Каардынаты
Кмет
Герга Тошаў Гергаў
Плошча
63,218 км²
Вышыня цэнтра
34 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
47 382 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 94
Паштовы індэкс
3700
Аўтамабільны код
ВН
Афіцыйны сайт
Відзін на карце Балгарыі
Відзін (Балгарыя)
Відзін

Ві́дзін (балг.: Видин) — горад у Балгарыі. Цэнтр Вобласці Відзін і Абшчыны Відзін. Размешчаны на Дунаі. Насельніцтва на 2012 год складае 47,4 тыс. чалавек.

Горад адыгрываў значную ролю ў балгарскай гісторыі, быў сталіцай Заходняй Балгарыі (Відзінскага царства) з сярэдзіны 14 да пачатку 15 стагоддзя, калі служыў рэзідэнцыяй балгарскіх цароў з дынастыі Шышманавічаў.

Побач з горадам пабудаваны найноўшы мост праз Дунай (2013).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак Баба Віда

Горад узнік на аснове невялікага рымскага ўмацавання з гарнізонам. Быў сталіцай балгарскага Відзінскага царства Івана Сраціміра і яго сына Канстанціна II Асеня — апошняй балгарскай сталіцай перад захопам Балгарыі войскамі Асманскай імперыі ў канцы 14 — пачатку 15 стагоддзя.

Пачынаючы з 1853 года Відзін адыгрываў немалаважную ролю ва ўсіх войнах на Балканскім паўвостраве. У кастрычніку 1853 года Амер-паша пачаў адсюль варожыя дзеянні супраць Расіі пераходам цераз Дунай і аблогай горада Калафата ў Валахіі; у наваколлях Відзіна адбываліся шматлікія сутычкі паміж туркамі і рускімі, асабліва 6 студзеня і 19 красавіка 1854 года. У час сербскай вайны 1876 года Відзін служыў апорным пунктам Асману-пашы, а ў руска-турэцкай кампаніі 1877 года Асман-паша пачаў з Відзіна свой рух да Плеўны.

Па артыкуле 11 Берлінскага мірнага трактата 1878 г. умацаванні гарадской крэпасці Відзіна былі зрыты, а горад быў далучаны да новага Балгарскага княства. У час Сербска-балгарскай вайны сербы 3 разы спрабавалі ўзяць Відзін прыступам, але былі адкінуты невялікім балгарскім гарнізонам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1887 годзе было 14 772 жыхароў, сярод якімі нямала мусульман, у тым ліку адыгаў-мухаджыраў, а таксама яўрэяў.

Насельніцтва горада паводле даных Нацыянальнага статыстычнага інстытута Балгарыі[1]:

Год Насельніцтва
1985 62 484
1994 64 428
2000 59 399
2005 52 558
2010 48 859
2012 46 864

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Паром Відзін — Калафат
Будоўля моста ў сярэдзіне 2012 г.

Пры высокай вадзе да горада могуць падыходзіць невялікія марскія караблі. Вышыня над узроўнем мора ўсяго 30 м. Порт Відзіна знаходзіцца на 3-м месцы ў краіне па аб'ёме сярод портаў краіны на Дунаі (пасля гарадоў Русэ і Лом).

У другой палове XX стагоддзя адкрыты чыгуначны паром Відзін — Калафат (Румынія). З пачатку 1990-х гадоў ён дапоўнены аўтамабільным паромам.

У 2007 г. пачалося будаўніцтва моста праз Дунай паміж Балгарыяй (г. Відзін) і Румыніяй (г. Калафат). Мост адкрыты 14 чэрвеня 2012 г. і ўведзены ў эксплуатацыю. Ён вядомы як мост Відзін - Калафат, але атрымаў новую назву — «Новая Еўропа». Чакаецца, што мост істотна палепшыць аўтатранспартнае паведамленне захаду Балгарыі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў абыход Сербіі, якая пакуль не ўваходзіць у ЕС і Шэнгенскую зону.

Відзін — канцавая станцыя чыгуначнай лініі Сафія — Відзін. Адсюль пачынаецца кароткая чыгуначная лінія да станцыі Кошава, якая выкарыстоўваецца перш за ўсё для грузавых перавозак. У 1970-я і 1980-я гады аэрапорт Відзіна злучаў горад рэгулярнымі лініямі з аэрапортамі Сафіі, Варны і Бургаса.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Музей Канак
Сабор Святога Дзімітрыя
Бібліятэка пры мячэці Асмана Пазвантаглу
Паўразбураная сінагога
Мастацкая галерэя

Сярод славутасцей горада вылучаюцца:

  • сярэдневяковы феадальны замак Баба Віда з ровам, адзіная цалкам захаваная крэпасць у краіне;
  • іншыя музеі — «Канак», «Крыжападобная казарма», дамы-музеі;
  • некалькі брамы (было 13) і рэшткі сцен гарадской крэпасці з ровам;
  • Мастацкая галерэя імя Ніколы Петрава;
  • Драматычны тэатр імя Уладзіміра Трэндафілава;
  • тэатр лялек, філармонія, Чыталішча «Цвят»;
  • Сабор Святога Дзімітрыя, другі ў краіне па вышыні;
  • мячэць Асмана Пазвантаглу з бібліятэкай;
  • іншыя храмы — цэрквы, паўразбураная сінагога;
  • маўзалей экзарха Анфім I, помнікі;
  • гасцініцы — «Роўна», «Банонія» і інш.
  • Гарадскі сад (на ўзбярэжжы Дуная), іншыя паркі і інш.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Балгарыі Шаблон:Населеныя пункты абшчыны Відзін