Бабок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бабок
MenyanthesTrifoliata.jpg
Бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Menyanthes trifoliata L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30101
NCBI  24581
EOL  584945
GRIN  t:400088
IPNI  370147-1
TPL  tro-20800053

Бабок, бабок трохлісты[3], бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — род кветкавых раслін сямейства Бабковыя (Menyanthaceae). Уключае адзін від — бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata L.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вітамін С, дубільныя рэчывы і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бабок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў).