Баброўнікі (Валожынскі раён)
Вёска
Баброўнікі
|
Бабро́ўнікі[1] (трансліт.: Babroŭniki, руск.: Бобровники) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 48 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, 32 км ад Мінска. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на ўсходзе цячэ р. Цяцераўка (левы прыток Іслачы). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Суднікі, Шэлеўшчына і далей па шашы Ракаў—Івянец.
Планіровачна складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар — на паўднёвай ускраіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1750 г. вёска, 10 двароў, 32 жыхары мужчынскага полу, вадзяны млын, уласнасць С. Пажарэцкага.
З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1800 г. 14 двароў, 116 жыхароў, у Мінскім павеце, уласнасць І. Рабінскага. Затым вёска перайшла да С. Рабінскага. У 1858 годзе ў Пральніцкім сельскім таварыстве, уласнасць графіні А. Ледухоўскай. У 1897 г. вёска, 18 двароў, 99 жыхароў, фальварак, 11 жыхароў, вадзяны млын, і другі фальварак, 7 жыхароў, у Івянецкай воласці Мінскага павета. У 1908 г. 21 двор, 162 жыхары.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска ўваходзіла ў склад Станюшкаўскага сельсавета[2], у 1959—1962 гадах — у склад Пральніцкага сельсавета. 5 мая 1962 года вёска перададзена з Пральніцкага сельсавета ў Волменскі сельсавет[3]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пральніцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
