Багамскі долар
| Багамскі долар | |
|---|---|
| * англ.: Bahamian dollar | |
| Коды і сімвалы | |
| Коды ISO 4217 | BSD |
| Сімвалы | B$ і B$ |
| Тэрыторыя абарачэння | |
| Краіна-эмітэнт |
|
| Уведзена | 1966 |
| Валюта-папярэднік | Bahamian pound[d] |
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of The Bahamas[d] |
| Вытворца банкнот | De La Rue |
| Курсы на 2 ліпеня 2026 года | |
| 1 USD | 1 BSD |
| 1 EUR | 1,14 BSD |
| 1 RUB | 0,01281 BSD |
| 1 GBP | 1,333 BSD |
| 1 JPY | 0,006151 BSD |
| 1 BYN | 0,333 BSD |
Багамскі долар (англ.: Bahamian dollar) — нацыянальная валюта Багамскіх Астравоў, уведзеная ў 1966 годзе. У абароце знаходзяцца манеты 1, 5, 10, 15, 25 цэнтаў і банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў. Багамскі долар прывязаны да долара ЗША ў суадносінах адзін да аднаго.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Багамскі долар замяніў багамскі фунт, які быў роўны брытанскаму фунту стэрлінгаў, дзяліўся на 20 шылінгаў або 240 пенсаў, у суадносінах 1 долар = 7 шылінгаў (1 долар = 0,35 фунта) у 1966 годзе. Пры гэтым быў зроблены пераход на дзесятковую сістэму — багамскі долар стаў раўняцца 100 цэнтам. Пры пераходзе на новую валюту былі ўведзеныя трехдоларавыя купюры і манеты наміналам пятнаццаць цэнтаў, бо тры доляры прыкладна роўныя аднаму фунту, а пятнаццаць цэнтаў — 1 шылінгу, што было зручна падчас пераходнага перыяду. 2 лютага 1970 года курс багамскага долара быў прывязаны да долара ЗША, затым з снежня 1971 года ў выніку дэвальвацыі амерыканскай валюты 1 багамскі долар стаў роўны 1,031 долара ЗША, аднак з 15 лютага 1973 года багамская валюта зноў стала раўняцца аднаму долару ЗША.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
