Долар Саламонавых Астравоў
Долар Саламонавых Астравоў | |
---|---|
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | SBD |
Сімвалы | $ і SI$ |
Тэрыторыя абарачэння | |
Уведзена | 1977 |
Валюта-папярэднік | аўстралійскі долар |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Solomon Islands[d] |
Вытворца банкнот | De La Rue |
Долар Саламонавых Астравоў (англ.: Solomon Islands dollar) — нацыянальная валюта Саламонавых Астравоў, падзяляецца на 100 цэнтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У гады брытанскага пратэктарата афіцыйнай грашовай адзінкай архіпелага з’яўляўся фунт Саламонавых Астравоў, затым аўстралійскі фунт і, нарэшце, аўстралійскі долар.
Долар Саламонавых Астравоў пачаў уводзіцца ў абарачэнне з 24 кастрычніка 1977 года, замяніўшы сабой аўстралійскі долар. Сваю назву валюта атрымала ў гонар аўстралійскай валюты. З моманту набыцця незалежнасці ў 1978 годзе новая валюта зрабілася афіцыйнай грашовай адзінкай маладой дзяржавы. На працягу двух гадоў долар Саламонавых Астравоў быў прывязаны да аўстралійскага долара.
У 1983 годзе ўраду Саламонавы Астравоў удалося ўмацаваць долар, прыраўняўшы яго да аўстралійскага долара. У снежні 1997 года ўрад правёў дэвальвацыю да амерыканскага долара на 20 %.
Манеты
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе Цэнтральны банк Саламонавых Астравоў спыніў чаканку манет наміналамі 1 і 2 цэнта, бо вытворчыя выдаткі пры існуючай цане на метал значна перавышалі іх вартасць. Апошняя серыя манет з датай 2012 года складаецца з наміналаў у 10, 20, 50 цэнтаў, а таксама 1 і 2 долары.
Банкноты
[правіць | правіць зыходнік]Банкноты былі ўведзены ў абарачэнне ў 1977 годзе наміналамі 2, 5 і 10 долараў. У 1981 у абарачэнне выйшла купюра вартасцю 20 долараў, а ў 1986 — 50 долараў. Частка купюр надрукавана на палімернай аснове. Банкноты, якія выпускаліся да 1986 года, упрыгожаны партрэтам англійскай каралевы Лізаветы II. Пасля 1986 года ў абарачэнне выйшлі купюры з дзяржаўным гербам Саламонавых Астравоў. У 2006 годзе Цэнтральны банк Саламонавых Астравоў выпусціў купюру наміналам 100 долараў. Рашэнне аб увядзенні ў абарачэнне новай купюры было прынята ў сувязі з павышаным выкарыстаннем 50-доларавых купюр, запас якіх у цэнтральным сховішчы Банка стаў змяншацца.