Долар Астравоў Кука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Долар Астравоў Кука


3 долары ўзору 1992 года

Код ISO 4217 няма
Краіна
Складаецца з 100 цэнт
Пазначэнне $
Манеты 5, 10, 20, 50 цэнтаў, 1, 2, 5 долараў
Банкноты 3, 10, 20, 50 долараў
Друк грошай De La Rue
Манетны двор Каралеўскі Аўстралійскі манетны двор

Долар Астравоў Кука (код ISO — няма) — былая афіцыйная валюта астравоў Кука. Знак — $. У абарачэнні былі банкноты ўзору 1992 года наміналам 5, 10, 20, 50 долараў, а таксама манеты наміналам 5, 10, 20 і 50 цэнтаў, 1, 2 і 5 долараў ўзору 1992 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1967 года на Астравах Кука выкарыстоўваўся новазеландскі фунт, калі яго замяніў новазеландскі долар.

У 1972 годзе для Астравоў Кука пачалі выпускаць мясцовыя выпускі манет новазеландскага долара.

У 1987 годзе быў уведзены долар Астравоў Кука, які быў прывязаны па намінале да новазеландскага долара, пры гэтым кожны долар Астравоў Кука быў забяспечаны новазеландскім доларам, які знаходзіўся ва ўласнасці Казначэйства ўрада Астравоў Кука і быў свабодна ўзаемазаменным; новазеландскі долар заставаўся законным плацежным сродкам нараўне з новай валютай.

Закон аб унясенні паправак у валютныя рэзервы 1989 года змяніў неабходнае забеспячэнне даляраў Астравоў Кука да 50% намінальнага кошту валюты, якая знаходзілася у абарачэнні, і 2% намінальнага кошту валюты, не прызначанай для абарачэння.

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе урадам былі выпушчаныя банкноты наміналам 3, 10 і 20 долараў. У 1992 годзе была выпушчана новая серыя банкнот, у тым ліку ўведзена купюра ў 50 долараў.

Серыя 1992 года
Намінал
(долараў)
Памеры
(мм)
Асноўны
колер
Апісанне
3 150×75 ружовы жыхары, якія ідуць з царквы,
кветкі, ракавінкі і сілуэт карабліка
жыхары, якія выконваюць традыцыйны танец, надпіс «Cook Islands Aitutaki»,
тры барабаншчыкі, вялікая ракавінка, выява выспы Аітутакі і Мануаэ,
тры марскія рыбы, сіні лоры-пустэльнік, які сядзіць на галінцы банана, сілуэт карабліка
10 зялёны суд, яшчарка, надпіс «Cook Islands Rarotonga» на фоне вострава Раратонга,
кветка, справа — кветка, Раратонгскі стракаты голуб, сілуэт карабліка
20 аранжавы два астравіцяніна ля каноэ з аутрыгерам, пальмавы злодзей,
надпіс «Cook Islands Ngaputoru & Mangaia» на фоне плеценай цыноўкі,
кветка, рыбалавецкі кручок на фоне карты з выявай выспаў Аціў, Мауке, Міціяра,
Такуцеа, Мангаіа, дзве кветкі, птушка Todiramphus ruficollaris, сілуэт карабліка
50 сіні дзве астравіцянкі, пляцючыя капялюшы, каралі з чорнага жэмчугу, «Cook Islands Northern Group» на фоне плеценай цыноўкі,
кветка, каноэ з астраўлянамі, дзве рыбы, карта з выявай астравоў Паўночнай групы,
кветка, птушка, сілуэт карабліка

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]