Долар Зімбабвэ
Долар Зімбабвэ | |
---|---|
Код ISO 4217 | ZWD |
Краіна | Зімбабвэ |
Зімбабві́йскі долар (англ.: Dоllar of Zimbabwe; код ISO 4217: ZWD) — афіцыйная валюта Зімбабвэ. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Мае скарачэнне «$» ці «Z$» каб адрозніць ад іншых доларавых валютаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы долар[правіць | правіць зыходнік]
Першы зімбабвійскі долар быў уведзены ў 1980 годзе для замены радэзійскага долара. Пры ўвядзенні, зімбабвійскі долар каштаваў меней за адзін амерыканскі долар. Тым не менш, курс рухнуў вельмі хутка. У 2006 годзе зімбабвійскі долар суадносіўся да амерыканскага як 1 000 000 да 1.
Другі долар[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2005 года, кіраўнік Нацыянальнага банка Зімбабвэ абвясціў аб намеры ўвядзення новай валюты, але ў ліпені 2006 года міністр фінансаў Зімбабвэ спыніў увядзенне новай валюты да дасягнення макраэканамічнай стабілізацыі.
Тым не менш, новы долар быў уведзены 1 жніўня 2006 года замяніўшы стары долар па курсу 1 да 1000. Новы долар дзяліўся на 100 цэнтаў, але ў нашы дні яны ўжо не ўжываюцца. Нягледзячы на прынятыя меры стабілізацыі курса не атрымалася дасягнуць і да нашых дзён. У 2007 годзе інфляцыя складае больш за 4500% у месяц (да канца года перавысіла 100 000%).
У сувязі з тым, што інфляцыя на сярэдзіну ліпеня 2008 года па афіцыйных звестках склала 2,2 млн % у гадавым разліку (па неафіцыйных — 12,5 млн %), урад краіны ўвёў у абарачэнне банкноты вартасцю 100 млрд долараў (на якую можна купіць чатыры апельсіны). Напрыклад, банка піва 7 ліпеня 2008 года ў 17:00 па мясцовым часе каштавала 100 млрд зімбабвійскіх долараў, ужо праз гадзіну яна стала каштаваць 150 млрд.
Афіцыйны ўзровень інфляцыі ў Зімбабвэ | |||||||||||
год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % | год | Інфляцыя ў % |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1980 | 7% | 1981 | 14% | 1982 | 15% | 1983 | 19% | 1984 | 10% | 1985 | 10% |
1986 | 15% | 1987 | 10% | 1988 | 8% | 1989 | 14% | 1990 | 17% | 1991 | 48% |
1992 | 40% | 1993 | 20% | 1994 | 25% | 1995 | 28% | 1996 | 16% | 1997 | 20% |
1998 | 48% | 1999 | 56,9% | 2000 | 55.22% | 2001 | 112,1% | 2002 | 198.93% | 2003 | 598,75% |
2004 | 132.75% | 2005 | 585,84% | 2006 | 1 281.11% | 2007 | 66 212,3% | 2008 | 231,150,888.87% |
З ліпеня ў Зімбабвэ праводзіліся дзве дэнамінацыі. У выніку з зімбабвійскіх долараў увогуле «знікла» 13 нулёў. Аднак гэта не спыніла інфляцыю і не палепшыла эканамічнага становішча насельніцтва, каля 80 працэнтаў якога жывуць за рысай беднаты і не маюць працы. У краіне не хапае не толькі прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, але нават банкнот. Яшчэ ў ліпені стала вядома, што ў краіне сканчаецца папера для друкавання грошай, бо яе пастаўшчык быў змушаны спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Роберта Мугабэ.
У верасні 2008 Цэнтрабанк Зімбабвэ дазволіў хадню замежнай валюты ў краіне (батсванская пула, паўднёваафрыканскі ранд, долар ЗША, еўра і брытанскі фунт). У выніку нацыянальная валюта апынулася незапатрабаванай. Мяркуецца, што гэты дазвол будзе дзейнічаць на працягу паўтара года ў якасці «эксперыменту». Чыннікам стала інфляцыя, якая ў чэрвені бягучага года склала 11,2 мільёну працэнтаў у гадавым вырахаванні. У параўнанні з траўнем яна вырасла на дзевяць мільёнаў працэнтаў. Па неафіцыйных звестках, гэты паказчык яшчэ вышэй.
У верасні 2008 года інфляцыя ў Зімбабвэ дасягнула новага рэкорду, павялічыўшыся да 231 мільёну працэнтаў у год. Рост тэмпаў інфляцыі ў краіне адбыўся з-за росту коштаў на хлеб і збожжавыя. Па ацэнках ААН, харчовай дапамогі патрабуюць два мільёны зімбабвійцаў.[1]
З сярэдзіны 2008 года ўрад Зімбабвэ не публікуе звесткі аб тэмпах інфляцыі ў краіне.
Становішча з інфляцыяй у краіне, якая пабіла ўсе гістарычныя максімумы, не палепшылася, нягледзячы на дамову аб падзеле ўлады ў краіне паміж прэзідэнтам Робертам Мугабэ і лідарам апазіцыі Морганам Тсвангіраі. Апошні атрымаў пасаду прэм'ер-міністра, аднак дамовіцца аб складзе ўраду бакам не атрымалася.
У сярэдзіне красавіка 2009 года ўрад Зімбабвэ прыняў рашэнне прыпыніць функцыянаванне нацыянальнай валюты. Урадавая пастанова ўзаконіла існую практыку, паколькі долар фактычна знік з абарачэння. Па словах міністра эканомікі краіны Элтана Мангомы, зімбабвійскі долар не будзе прымацца да аплаты на працягу года, паколькі «яго кошт не забяспечаны нічым».[2]
Дэнамінацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нацыянальны Банк Зімбабвэ 2 лютага 2009 года правёў дэнамінацыю, а таксама выпусціў у абарачэнне сем новых банкнотаў. Пасля дэнамінацыі старыя 10 трыльёнаў зімбабвійскіх долараў — банкнота максімальнай вартасці, стала каштаваць 10 новых долараў. Такім чынам, з банкнотаў былі выдалены 12 нулёў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долар Зімбабвэ
- Рэзервовы Банк Зімбабвэ(англ.)