Сінгапурскі долар
| Сінгапурскі долар | |
|---|---|
| 新加坡元 (кіт.), Xīnjiāpō yuán (піньінь) Dolar Singapura (малайск.) சிங்கப்பூர் வெள்ளி (там.) | |
| Коды і сімвалы | |
| Коды ISO 4217 | SGD |
| Сімвалы | S$ |
| Тэрыторыя абарачэння | |
| Краіна-эмітэнт |
|
| Афіцыйнае выкарыстанне |
|
| Вытворныя і паралельныя адзінкі | |
| Паралельныя | Брунейскі долар (BND) |
| Манеты і банкноты ў абарачэнні | |
| Манеты | 1, 5, 10, 20, 50 цэнтаў, 1 долар |
| Банкноты | 2, 5, 10, 50, 100, 1000, 10 000 долараў |
| Гісторыя валюты | |
| Уведзена | 12 чэрвеня 1967 |
| Валюта-папярэднік | Долар Малаі і Брытанскага Барнеа |
| Эмісія і выраб монет і банкнот | |
| Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Грашова-крэдытнае ўпраўленне Сінгапура |
| www.mas.gov.sg | |
| Манетны двор | Манетны двор Сінгапура |
| www.singaporemint.com | |
| Курсы на 17 красавіка 2026 года | |
| 1 USD | 1,273 SGD |
| 1 EUR | 1,501 SGD |
| 1 RUB | 0,01687 SGD |
| 1 GBP | 1,721 SGD |
| 1 JPY | 0,007979 SGD |
| 1 BYN | 0,4386 SGD |
| 1 BND | 1 SGD |
Сінгапурскі долар — нацыянальная валюта Сінгапура (ISO 4217 — SGD, сімвал — $ ці S$). Складаецца са 100 цэнтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж 1845 і 1939 гадамі Сінгапур выкарыстоўваў долар Праліваў. Пазней ён быў заменены малайскім доларам, і з 1953 года — доларам Малаі і Брытанскага Барнеа, якія былі выпушчаны Саветам упаўнаважаных па грашовым абароце ў Малаі і Брытанскім Барнеа.
Сінгапур працягваў выкарыстоўваць адзіную валюту і пасля далучэння да Малайзіі ў 1963 годзе, але праз два гады пасля абвяшчэння незалежнасці ад Малайзіі ў 1965 годзе грашова-крэдытны саюз паміж Малайзіяй, Сінгапурам і Брунеем распаўся. 7 красавіка 1967 года Сінгапур заснаваў Валютнае ведамства і выпусціў свае першыя манеты і банкноты. Сінгапурскі долар быў зменным па намінале з малайзійскім рынгітам да 1973 года. Узаемазамяняльнасць з брунейскім доларам захавалася. Сінгапурскі долар быў першапачаткова прывязаны да брытанскага фунта ў суадносінах 60:7.
1 кастрычніка 2002 года Валютнае ведамства Сінгапура было скасавана, яго функцыі, уласнасць і абавязкі былі перададзены Міністэрству фінансаў Сінгапура.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- mas.gov.sg (англ.) — афіцыйны сайт Грашова-крэдытнага кіравання Сінгапура
- singaporemint.com (англ.) — афіцыйны сайт Сінгапурскага манетнага двара
- Штодзённыя манеты Сінгапура Архівавана 17 лістапада 2011. (рус)