Міжнародны долар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Міжнародны долар — умоўная разліковая грашовая адзінка, якая выкарыстоўваецца пры параўнанні макраэканамічных паказчыкаў розных краін свету.

Міжнародны долар вылічаецца падзелам адзінкі валюты адпаведнай краіны на разліковы паказчык парытэту пакупніцкай здольнасці, якую долар ЗША меў унутры ЗША ў абумоўлены час. Звычайна эталонам выступае 1990 ці 2000 гады.

Асновай такога падыходу служыць канцэпцыя ўзаемасувязі парытэтаў пакупніцкай здольнасці валют і міжнародных сярэдніх коштаў на прадметы спажывання. Разлік паказвае супастаўныя кошты на ўнутраным рынку краіны. Гэта падыход выкарыстоўваецца, каб зрабіць параўнанні як паміж краінамі, так і ўнутры адной краіны праз нейкі прамежак часу. Напрыклад, параўноўваць ВУП на душу насельніцтва розных краін у міжнародных доларах больш адэкватна, чым проста на падставе абменных курсаў. Гэты паказчык лепш прыстасаваны, каб параўнаць узровень жыцця розных краін.

Сістэма была прапанавана Роем Гіры (англ.: Roy Geary) у 1958 годзе і атрымала далейшае развіццё ў Салема Хаміса (англ.: Salem Khamis) у 1970—1972 гадах.

У наш час сістэма не атрымала шырокага распаўсюджання. Яна часам выкарыстоўваецца міжнароднымі арганізацыямі (такімі, як Сусветны банк, МВФ) у іх статыстычных справаздачах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]