Бадуэн V дэ Эно
Бадуэн V дэ Эно | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бадуэн IV дэ Эно[d] | ||||||
Пераемнік | Балдуін I Фландрскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых IV[d] | ||||||
Пераемнік | Філіп I[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Philip I[d] | ||||||
Пераемнік | Балдуін I Фландрскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1150 | ||||||
Смерць |
17 снежня 1195 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фландрскі дом | ||||||
Бацька | Бадуэн IV дэ Эно[d] | ||||||
Маці | Аліса Намюрская[d] | ||||||
Жонка | Маргарыта I Эльзаская[1] | ||||||
Дзеці | Ізабела дэ Эно, Балдуін I Фландрскі, Іаланда дэ Эно[d], Філіп I[d], Генрых I Фландрскі[2], Юстас Фландрскі[d] і Sybilla of Henao[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бадуэн V (фр.: Baudouin V, 1150 — 17 снежня 1195) — граф Эно з 1171 года, маркграф Намюра з 1184 года пад імем Бадуэн I, граф Фландрыі з 1191 года пад імем Бадуэн VIII.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бадуэн V у 1171 годзе атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі Бадуэна IV графства Эно. Напачатку свайго кіравання зблізіўся са сваім шваграм, графам Фландрыі Філіпам I Эльзаскім і заключыў з ім у 1177 годзе дагавор аб саюзе.
У 1180 годзе Бадуэн выдаў сваю дачку Ізабелу за караля Францыі Філіпа II Аўгуста, які атрымаў у якасці пасагу Артуа.
У 1189 годзе Бадуэн атрымаў ад імператара графства Намюр, узведзенае ў маркграфства, а ў 1191 годзе пасля смерці Філіпа Эльзаскага атрымаў Фландрыю. За Намюр яму прыйшлося весці вайну з братам жонкі Генрыхам I Намюрскім, з якой ён выйшаў пераможцам у 1194 годзе.
Бадуэн V пакінуў некалькіх сыноў. Фландрыю і Эно атрымаў у спадчыну яго старэйшы сын Бадуэн (Балдуін) VI (1171—1205), Намюр атрымаў другі сын, Філіп I (1175 — 12 кастрычніка 1212).
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Маргарытай I Эльзаскай. Ад шлюбу з ёй ён меў наступных дзяцей:
- Ізабела (1170—1190) — жонка караля Францыі Філіпа II.
- Бадуэн VI (1171—1205) — граф Фландрыі і Эно, імператар Лацінскай імперыі.
- Іаланда (1175—1219) — жонка П’ера дэ Куртэнэ.
- Філіп I (1175—1212) — маркграф Намюра.
- Генрых I (1176—1216) — імператар Лацінскай імперыі.
- Сібіла (1179—1217).
- Юстас (памёр у 1219 годзе) — рэгент Фесаланікскага каралеўства.
- Готфрыд.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.