Спіс кіраўнікоў Фландрыі
Графства Фландрыя ўзнікла ў 862 г., калі кароль заходніх франкаў Карл II Лысы перадаў вобласць да захаду ад Шэльды свайму зяцю Балдуіну Жалезнай Руцэ, які стаў першым маркграфам Фландрыі. Яго нашчадкі з розных дынастый кіравалі Фландрыяй да Вялікай французскай рэвалюцыі. Кіраўнікі з XII стагоддзі насілі тытул графа Фландрыі. Першапачаткова яны з'яўляліся васаламі каралёў Францыі, пакуль у 1526 г. Францыск I не саступіў сюзерэнітэт над Фландрыяй імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1405 г. Фландрыя ўвайшла ў склад Бургундскіх Нідэрландаў і разам з імі ў 1482 г. была ўспадкавана Габсбургамі. Пад уладай апошніх краіна заставалася да 1790 г. У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі Фландрыя была анексавана Францыяй, а з 1815 па 1830 г. знаходзілася ў складзе каралеўства Нідэрландаў. З 1831 г. Фландрыя ўваходзіць у склад Бельгіі, а тытул графа Фландрскага носяць малодшыя дзеці бельгійскіх каралёў.
- 864—879 : Бадуэн (Балдуін) I Жалезная Рука (пам. 879), граф Араса з 862 г.;
- 879—918 : Бадуэн (Балдуін) II Лысы (каля 863—918), сын папярэдняга;
- 918—964 : Арнульф I Старэйшы (каля 888—964), сын папярэдняга;
- 958—962 : Бадуэн (Балдуін) III Юны (каля 940—961), сын папярэдняга;
- 965—988 : Арнульф II Малодшы (каля 961—988), сын папярэдняга;
- 988—1035 : Бадуэн (Балдуін) IV Барадаты (каля 980—1035), сын папярэдняга;
- 1035—1067 : Бадуэн (Балдуін) V Набожны (каля 1012—1067), сын папярэдняга;
- 1067—1070 : Бадуэн (Балдуін) VI дэ Монс (каля 1030—1070), граф Эно з 1051 г., сын папярэдняга;
- 1070—1071 : Арнульф III Няўдачлівы (каля 1055—1071), сын папярэдняга;
- 1071—1093 : Роберт I Фрызскі (каля 1031—1093), рэгент графства Галандыя ў 1063, сын Балдуіна V;
- 1093—1111 : Роберт II Іерусалімскі (каля 1065—1111), сын папярэдняга;
- 1111—1119 : Бадуэн (Балдуін) VII Сякера (каля 1093—1119), сын папярэдняга.
- 1127—1128 : Вільгельм Клітон (1101—1128), праўнук Балдуіна V, сын Роберта Куртгёза, герцага Нармандыі.
- 1128—1168 : Цьеры Эльзаскі (каля 1100—1168), унук Роберта I, сын Цьеры II, герцага Латарынгіі;
- 1168—1191 : Філіп I Эльзаскі (каля 1143—1191), сын папярэдняга;
- 1191—1194 : Маргарыта I Эльзаская (1145—1194), сястра папярэдняга;
- 1191—1194 : Бадуэн (Балдуін) VIII (1150—1195), граф Эно (Балдуін V) з 1171, маркграф Намюра (Бадуэн I) з 1187, муж папярэдняй.
Фландрскі дом, лінія Эно
[правіць | правіць зыходнік]- 1194—1205 : Бадуэн (Балдуін) IX (1171—1205), граф Эно (Бадуэн VI) c 1195, імператар Лацінскай імперыі (Балдуін I) c 1204, сын папярэдніх;
- 1205—1244 : Жана I (1188—1244), графіня Эно, дачка папярэдняга;
- 1211—1233 : Феран Партугальскі (1188—1233), першы муж Жаны I, сын Саншу I, караля Партугаліі;
- 1237—1244 : Томас II Савойскі (1199—1259), сеньёр П’емонта, другі муж Жаны I, сын Томаса I, графа Савоі;
- 1244—1280 : Маргарыта II (каля 1202—1280), графіня Эно, дачка Балдуіна IX.
- 1246—1251 : Вільгельм II (1224—1251), сын Маргарыты II і Гіёма II дэ Дамп'ера;
- 1278—1305 : Гі дэ Дамп'ер (1225—1305), маркграф Намюра (з 1264), брат папярэдняга;
- 1305—1322 : Роберт III Бецюнскі (каля 1247—1322), граф Неверскі (1272—1280), сын папярэдняга;
- 1322—1346 : Людовік I Неверскі (каля 1304—1346), граф Неверскі (з 1322), граф дэ Рэтэль (c 1328), унук папярэдняга;
- 1346—1384 : Людовік II Мальскі (1330—1384), граф Неверскі і граф дэ Рэтэль, пфальцграф Бургундыі і граф Артуа (c 1382), сын папярэдняга;
- 1384—1405 : Маргарыта III Фландрская (1350—1405), графіня Неверская (1384), графіня дэ Рэтэль (1384—1402), пфальцграфіня Бургундыі і графіня Артуа, дачка папярэдняга.
Дынастыя Валуа, Бургундскі дом
[правіць | правіць зыходнік]- 1384—1404 : Філіп II Храбры (1342—1404), герцаг Бургундыі (з 1363), муж папярэдняй, сын Іаана II, караля Францыі;
- 1405—1419 : Іаан Бясстрашны (1371—1419), герцаг Бургундыі (з 1404), граф Бургундыі і Артуа (з 1405), граф Неверскі (1384—1404), сын папярэдніх;
- 1419—1467 : Філіп III Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі, граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Генегау, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443), сын папярэдняга;
- 1467—1477 : Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
- 1477—1482 : Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
- 1477—1482 : Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1486—1519), эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж папярэдняй.
- 1482—1506 : Філіп I Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі (c 1504), герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдніх;
- 1506—1555 : Карл V (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1519—1556), кароль Іспаніі (1516—1556), эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны, граф Ціроля (1519—1521), герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдняга;
- 1555—1598 : Філіп II (1527—1598), кароль Іспаніі (з 1556), кароль Партугаліі, герцаг Бургундыі і інш., сын папярэдняга;
- 1598—1621 : Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
- 1598—1621 : Альбрэхт VII Аўстрыйскі (1559—1621), муж папярэдняй;
- 1621—1665 : Філіп IV (1605—1598), кароль Іспаніі, герцаг Брабанта і інш. (з 1621), кароль Партугаліі (1621—1640), унук Філіпа II;
- 1665—1700 : Карл II (1661—1700), кароль Іспаніі, герцаг Брабанта і інш., сын папярэдняга.
- 1700—1713 : Філіп V Анжуйскі (1683—1746), кароль Іспаніі, кароль Неапаля і Сіцыліі, герцаг Брабанта і інш., праўнук Філіпа IV.
- 1713 : перадача Фландрыі аўстрыйскай галіны Габсбургаў па Утрэхцкаму дагавору.
- 1713—1740 : Карл VI (1685—1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Венгрыі і Чэхіі, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Брабанта і інш., праўнук Філіпа IV;
- 1740—1780 : Марыя Тэрэзія (1717—1780), каралева Венгрыі і Чэхіі, эрцгерцагіня Аўстрыі, герцагіня Брабанта і інш., дачка папярэдняга;
- 1741—1765 : Франц I (1708—1765), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, вялікі герцаг Тасканы, муж папярэдняй;
- 1780—1790 : Іосіф II (1741—1790), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Венгрыі і Чэхіі, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Брабанта і інш., сын папярэдніх.
- 1792—1793 : Франц II (1768—1835), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1795 : Фландрыя анексавана Францыяй;
- 1815 : Фландрыя ўвайшла ў склад каралеўства Нідэрланды;
- 1831 : Фландрыя ўвайшла ў склад каралеўства Бельгія.
Графы Фландрскія ў сучасную эпоху
[правіць | правіць зыходнік]- 1840—1905 : Філіп Бельгійскі (1837—1905), прынц Бельгіі, сын Леапольда I, караля Бельгіі;
- 1905—1909 : Альберт I (1875—1934), кароль Бельгіі (з 1909), сын папярэдняга;
- 1910—1983 : Карл Бельгійскі (1903—1983), прынц Бельгіі, рэгент Бельгіі (1944—1950), сын папярэдняга.