Базарны Сызган
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Базарны Сызган
|
Базарны Сызган (руск.: База́рный Сызга́н) — рабочы пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Базарнасызганскага раёна Ульянаўскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 4672 чал. (2021). Пасёлак размешчаны за 170 км на паўднёвы захад ад Ульянаўска. Чыгуначная станцыя «Базарная» на лініі Інза — Нова-Абразцова, на берагах трох рэчак: Сызганка, Тумайка і Кувай.