Майна (Ульянаўская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
Майна
|
Майна (руск.: Майна) — рабочы пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Майнскага гарадскога паселішча і Майнскага раёна Ульянаўскай вобласці Расіі. Чыгуначная станцыя на лініі Ульянаўск — Рузаеўка. Майна размешчана за 75 км (па дарогах) на паўднёвы захад ад Ульянаўска. Насельніцтва — 5821 чалавек (2021). У ваколіцах пасёлка знаходзяцца вытокі рэк Майна і Бярозаўка. Заснаваны ў 1898 годзе як прыстанцыйны пасёлак на новай лініі Інза — Сімбірск Маскоўска-Казанскай чыгункі.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.