Чардаклы (Ульянаўская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Чардаклы
| ||||||||||||||||||||||||||
Чардаклы (руск.: Чердаклы́) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Чардаклінскага раёна Ульянаўскай вобласці Расіі і аднайменнага гарадскога паселішча. Размешчаны за 35 км ад абласнога цэнтра, у лесастэпавай мясцовасці левабярэжжа Куйбышаўскага вадасховішча, на беразе азёр Пясчанае і Вялікае (Яік), у цэнтры пасёлка размяшчаецца возера Папова. Акрамя пералічаных трох азёр, у пасёлку ёсць яшчэ чатыры, некаторыя з якіх ужо на мяжы знікнення. Заснаваны ў 1688 годзе служылымі татарамі, выхадцамі з Пензенскага павета на чале з Сулейманам Янгапавым.