Базыль Быхавец
Выгляд
| Базыль Быхавец | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Магіла[d] | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1653 | ||||||
| Род | Быхаўцы | ||||||
Базыль Быхавец (? — 1653) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Януша (?—1622) і Аляксандра Пракопа (?—1646), апякун іх дзяцей.
Віленскі гродскі пісар у 1623—1632 гадах.
Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з в. Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, Каралёў Мост у Гарадзенскім павеце, Падаўгі ў Троцкім павеце, Глыбокае з в. Раганічы, Галоўцы, Ляхаўцы і Савічы ў Лідскім павеце.
Памёр бяздзетны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Семянчук. Быхаўцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх