Церабель
Вёска
Церабель Уезд з боку Сяргеевічаў
| ||||||||||||||||||||
Це́рабель[1] (трансліт.: Cierabieĺ, руск.: Теребель) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.
Знаходзіцца за 47 км ад Мар'інай Горкі, 41 км ад Мінска.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, належала Базылю Быхаўцу (?—1653), шляхецкі род Быхаўцаў гербу «Магіла» паходзіў са Смаленскай зямлі.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Церабелка Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1897 вёска ў Дудзіцкай воласці таго ж павету, ёсць хлебазапасны магазін, капліца. У 1888 годзе адкрытая царкоўнапрыходская школа[2].
З лютага па снежань 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 года — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР. У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылава, была кузня[2].
У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, якія ў сакавіку 1944 года спалілі вёску, загубілі 30 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[2].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[5].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- 1800 год — 25 двароў, 167 жыхароў
- 1897 год — 65 двароў, 397 жыхароў
- 1908 год — 75 двароў, 491 жыхар
- 1917 год — 86 двароў, 478 жыхароў
- 1940 год — 65 двароў, 340 жыхароў
- 1960 год — 210 жыхароў
- 1999 год — 55 жыхароў
- 2010 год — 21 жыхар
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Ігнатавіч Ляпёшкін (1928—1994) — беларускі паэт, педагог.
- Галерэя
Дарожны ўказальнік на ўездзе з боку Крыстампалля
Абеліск землякам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Церабе́ль, Церабе́лле, н.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района"(руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
- ↑ Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я / рэдкал.:Т.У.Бялова (гал.рэд). -- Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. -- С. 91.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Церабель
|
|