Януш Быхавец
Януш Быхавец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 4 сакавіка 1622 | ||||||
Род | Быхаўцы | ||||||
Жонка | Ганна з Друцкіх-Горскіх[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Ян Быхавец[d][1] |
Януш Быхавец (? — 1620 ці 1622) — памешчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Базыля і Аляксандра Пракопа[3].
Валодаў купленымі маёнткамі Таўкачэвічы (з 1617 г.) і Грэбені Дудзічы (з 1621 г.) у Менскім ваяводстве. У 1616—1621 гг. трымаў арэндай у суме 5000 злотых польскіх маёнтак Шацк у тым жа ваяводстве ад князя Аляксандра Галоўчынскага, ваяводы мсціслаўскага[3].
Януш Быхавец канфліктаваў з суседам Андрэем Вінкам, які жыў у суседнім Шацку. Яны рабілі ўзаемныя шляхецкія наезды, а ў 1620 годзе Вінка са збройным атрадам знішчыў Кавалевічы і суседнія Таўкачэвічы з рэзідэнцыяй Быхаўца, ды забіў апошняга[4]. Гэтая справа разбіралася ў трыбуналах праз нашчадкаў забітага, скончылася ў Навагрудку ў 1628 годзе. Быхаўцам былі пацверджаныя правы на зямлю. Таўкачэвічы і Грэбені Дудзічы адышлі да брата Базыля, які быў апекуном яго дзяцей[3]. Але неўзабаве яны праз доўг перайшлі да Заранкаў герба Корчак, а ў 1748 годзе былі канчаткова выкупленыя імі ва ўласнасць.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Меў за жонку княжну Ганну Друцкую-Горскую, маршалкоўну аршанскую. З ёй дзеці[3]:
- Ян;
- Леанора. У 1638 г. выхоўвалася ў віленскім кляштары Святой Кацярыны. У 1645 г. згадваецца братам Янам як законніца рэгулы Святога Бенядыкта гэтага кляштара.
Зноскі
- ↑ а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 145–146. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2009. — вып. 7. — С. 227.
- ↑ а б в г А. І. Шаланда. Гербавыя пячаткі роду Быхаўцаў ХVІІ-ХVІІІ стст. (па матэрыялах НГАБ у г. Гродна)
- ↑ Jelski A. Kowalewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 507—508. — 960 с.