Перайсці да зместу

Грэбень (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грэбень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • ▼45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840021


Грэбень (Беларусь)
Грэбень
Грэбень


Грэбень (Мінская вобласць)
Грэбень
Грэбень


Мапа

Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень), таксама Грабе́ня[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва Грэбень можа паходзіць ад тэрміна грэбень — пералом схілу грады, пагорка, таксама ўзвышаная паласа сярод забалочанай мясцовасці. Таксама назва магла ўтварыцца ад пераасэнсавання асновы грэбля — дарога цераз балота, з канавамі, часам пасыпаная хворастам.

На думку краязнаўцы Аляксандра Ельскага, назва магла пайсці ад слова грэбці, бо тут у старажытнасці павінен быў быць рачны паром, які дзейнічаў з дапамогай вёслаў[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]
Крыштоф Валадковіч, першы вядомы ўладальнік Грэбеня

На старых картах і дакументах Грэбень называўся Грэбня. У старажытнасці тут быў тракт, які злучаў поўдзень і поўнач Русі Літоўскай. На думку Аляксандра Ельскага, ля Грэбеня мусіў быць рачны перавоз. Пазней тут з’явіўся ўмацаваны мост[2].

У пісьмовых крыніцах паселішча вядомае з 1492 года[3]. Напісанне старабеларускай мовай: Гребень[3]. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1633 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў дакумент, які дазваляў уладальніку Грэбеня Крыштофу Валадковічу, пісару менскага ваяводства, браць мыта за праезд па мосце[4].

У XVI стагоддзі Грэбень належаў Адахоўскім, і гэта быў іх фундум (галоўны фальварак, які належаў толькі гаспадару). У 1621 годзе Рафал Адахоўскі прадаў Грэбень Янушу Быхаўцу (?—1653) шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла», які паходзіў са Смаленскай зямлі, і яго жонцы Ганне з Горскіх. Праз дзесяць гадоў Грэбень быў у валоданні Валадковічаў. Ад пачатку XVIII стагоддзя Грэбенем валодалі Радзівілы, фундум каторых быў у недалёкім Анопалі. У 1743 годзе была пабудаваная царква. У канцы XVIII стагоддзя Грэбень з суседнімі Берчукамі, Яськевічамі і Слабадой набыў Станіслаў Ельскі, палкоўнік пяцігорскі і скарбовы камісар у Вялікім Княстве Літоўскім[4].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе ў вёсцы былі царква Раства Багародзіцы, карчма, вадзяны млын, сукнавальня. У першай чвэрці XIX ст. праз эксдывізарскі суд Грэбень стаў уласнасцю Кабылінскіх (Себасцьяна Кабылінскага), а праз вена ад Анны Кабылінскай перайшоў да Лыкавых[4].

У 1839 годзе на сродкі памешчыцы Анны Лыкавай з Кабылінскіх пабудаваная драўляная царква. У 1858 годзе сяло і маёнтак, прыватная ўласнасць. У 1861 годзе адкрытае народнае вучылішча. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ёсць хлебазапасны магазін, млын, піцейны дом, царква. Краязнавец Аляксандр Ельскі ў другой палове XIX стагоддзя пісаў, што палова жыхароў Грэбеня ёсць сялянамі, а палова засцянковай шляхтай[4].

У 1876 годзе ўладальніцамі маёнтка былі: Генрыета Восіпаўна Лыкава, Анна Міхайлаўна Лыкава, Марыя Міхайлаўна Лыкава (усе праваслаўныя дваранкі, уласнасць атрымана ў спадчыну), мелі 643 дзесяціны зямлі[6].

У 1889 годзе буйным землеўладальнікам у вёсцы быў праваслаўны селянін Антон Восіпавіч Багрыцэвіч, які меў 43,3 дзесяціны зямлі[7], у сяле землеўладальнікам быў праваслаўны селянін Іван Рамуальдавіч Джарыба (Дзярыба), які меў 27 і ⅚ дзесяціны[8]. Маёнткам Грэбень валодалі праваслаўная дваранка Марыя Міхайлаўна Лыкава, якая мела 600 дзесяцін зямлі[9] і дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Анна Міхайлаўна Багдашэўская (народжаная Лыкава[10]), якая мела 344 дзесяціны[11]. У 1913 годзе ўласніцай маёнтка была Анна Багдашэўская, было 647 дзесяцін зямлі[12].

Капліца ў Грабені, 1909 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Да пачатку 1920 года створаная школа 1-й ступені. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанне», была кузня, стальмашня, рымарня. З 1938 года вёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 2002 годзе вёска ў Навапольскім сельсавеце. У красавіку 2025 года валанцёры аднавілі шляхецкія пахаванні на мясцовых могілках, у тым ліку пахаванні сям’і Кабылінскіх[13].

  • 1800 год — 30 двароў, 209 жыхароў
  • 1858 год — 153 жыхары
  • 1897 год — 60 двароў, 375 жыхароў; маёнтак — 2 двары, 43 жыхары
  • 1907 год — 54 двары, 349 жыхароў; маёнтак — 104 жыхары
  • 1917 год — сяло, 38 двароў, 202 жыхары, усе беларусы; вёска — 15 двароў, 77 жыхароў, усе беларусы; маёнтак — 1 двор, 104 жыхары, з іх 65 беларусаў і 39 палякаў[14]
  • 1960 год — 296 жыхароў
  • 1999 год — 109 жыхароў
  • 2002 год — 41 двор, 74 жыхары
  • 2010 год — 33 двары, 62 жыхароў
  • 2012 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары
  • 2019 год — 45 жыхароў

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На 2002 год у вёсцы былі сярэдняя школа, фельчарскі-акушэрскі пункт, Дом культуры, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, крама, аддзяленне сувязі[15].

Сямейнае пахаванне Кабылінскіх. На пярэднім плане магіла Юзафа Кабылінскага сына Себасцьяна[заўв 2].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Капліца
  • Царква Святога Міхаіла Архангела (1839—1922)
  • Сядзіба (XVIII/XIX — 1917)
  • Цэнтральная вуліца[17]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Ротмістр навагрудскі (1778). Валодаў маёнткам Прылепы Менскага ваяводства (1789), жыў у мястэчку Лагойск. 27 лістапада 1796 года прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі. 1-й жонкай была Схаластыка Растоцкая, другой Элеанора Аўгустоўская[5].
  2. ↑ Вайсковец Расійскай імперыі. Выхаванец кадэцкага корпуса (1809—1812), капітан (1823), гараднічы бабруйскі (1826—1835). Удзельнік бітвы пад Лейпцыгам (1813), узяцця Парыжа (1814), кавалер ордэна Святой Ганный 4-й ступені (за адвагу, праяўленую ў часе вайны 1812 года і замежнага паходу расійскай арміі[5].
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грабе́ня, ж. (за Грабе́няю)
  2. 1 2 Jelski A. 1882, с. 174.
  3. 1 2 Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2008 г.]. — 244, [3] с. — 3 600 экз. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 205.
  4. 1 2 3 4 Jelski A. 1882, с. 175.
  5. 1 2 Гербоўнік беларускай шляхты 2022.
  6. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 90.
  7. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 163.
  8. ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 179.
  9. ↑ Памяць 2003, с. 88.
  10. ↑ Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 29.
  11. ↑ Памяць 2003, с. 78.
  12. ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 98.
  13. ↑ ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У парафіях Мар’іна Горка і Рудзенск працягваецца традыцыя аднаўлення надмагільных помнікаў – Catholicminsk.by. catholicminsk.by. Праверана 16 красавіка 2025.
  14. ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 93.
  15. ↑ ГВБ 2013, с. 133.
  16. ↑ Валерій Кобринецъ Клад начала XVII в., найденный у деревни Гребень Пуховичского района Минской области // Банкаўскі веснік : часопіс. — 2021. — Лістапад — № 11/700. — С. 50—55.
  17. ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)