Байба Арвідаўна Рыўжа
Байба Арвідаўна Рыўжа | |
---|---|
лат.: Baiba Rivža | |
Дата нараджэння | 1 снежня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[1] |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Байба Арвідаўна Рыўжа (1 снежня 1949, Вентспілс, Латвія) — эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Замежны член НАН Беларусі (2017). Акадэмік Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук (1992), Акадэміі навук Латвіі (1999; чл.-кар. з 1995), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991—1992), замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1992—2013), член Фларэнційскай акадэміі земляробства (2002), Каралеўскай Шведскай акадэміі лясной і сельскай гаспадаркі (2005), Літоўскай АН (2007), Расійскай АН (2014). Доктар эканамічных навук (1990), доктар хабілітаваны (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Латвійскую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). З 1990 — выкладчык, з 1992 — прафесар, у 2002—2006 — дэкан факультэта эканомікі Латвійскага сельскагаспадарчага універсітэта. З красавіка 2006 па снежань 2007 — міністр адукацыі і навукі Латвійскай Рэспублікі. Адначасова ў 1996—2006 — старшыня Савета па вышэйшай адукацыі, у 2000—2005 — старшыня Савета Еўрафакультэта пры Латвійскім універсітэце. З 2000 — прэзідэнт Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук. У 2006—2010 — дэпутат Сейма Латвіі.
Прэмія Ленінскага камсамола Латвіі (1980).
Узнагароджана Ордэнам Трох зорак IV ступені (2000), Вялікім медалём Латвійскай акадэміі навук (2017).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням сацыяльнага развіцця вёскі і развіцця сельскіх раёнаў, сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, рэгіянальнага развіцця, рызык, даследаванняў рынку, распрацоўцы сістэмы мікракрэдытаў для жанчын. Шэраг работ асвятляе пытанні вышэйшай адукацыі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Производственный потенциал сельскохозяйственного предприятия. Рига, 1988.
- Discourse on Rural Development in Latvia. Jelgava, 2003 (у суаўт.).
- Risk assessment in renewable energy production from agriculture biomass in Latvia // Proc. Latv. Acad. Sci. Sec. B. 2012. Vol. 66, N 1-2 (у суаўт.).
- The Improvement of Entrepreneurship Education Management in Latvia // Procedia — Social and Behavioral Sciences. 2014. Vol. 140 (у суаўт.).
- Socio-economic Restructuring of Rural Space — a Feature of the 21st Century // Socialiniai Tyrimai. 2015. Vol. 2015, N 1 (у суаўт.).
- Through economic growth to the viability of rural space // Entrepreneurship and Sustainability Issues. 2017. Vol. 5, N 2 (у суаўт.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Б. І. Рыўжы на сайце НАН Беларусі
- Рыўжа Байба Арвідаўна ў базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі|Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі]