Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
| Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт | |
|---|---|
| лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte |
| Міжнародная назва | англ.: Latvia University of Life Sciences and Technologies |
| Заснаваны | 1938 |
| Год закрыцця | 1944 |
| Рэарганізаваны | 1957 |
| Тып | профільны ўніверсітэт |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Елгава |
| Сайт | llu.lv |
Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю, якая знаходзіцца ў Елгаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі вучэльні ўзыходзіць да 1863 года, калі ў Рыжскім політэхнічным інстытуце быў створаны факультэт сельскай гаспадаркі. У 1919 годзе ён стаў падраздзяленнем Латвійскага універсітэта. У 1936 годзе урад Латвіі прыняў рашэнне аб пераводзе сельскагаспадарчага факультэта ў Елгаву і стварэнні сельскагаспадарчай акадэміі. Афіцыйны дакумент аб стварэнні новага ўніверсітэта быў падпісаны Карлісам Ульманісам 23 снежня 1938 года.
Сядзібай універсітэта стаў Елгаўскі палац, але пасля яго разбурэння ў 1944 годзе ў выніку ваенных дзеянняў, універсітэт практычна спыніў сваё існаванне. Ён быў зноў адкрыты ў Рызе як Латвійская сельскагаспадарчая акадэмія. 19 кастрычніка 1957 года Савет Міністраў Латвійскай ССР прыняў рашэнне аб вяртанні ўніверсітэта ў Елгаву. Пераезд трываў да 1964 года.
У 1991 годзе пасля аднаўлення незалежнасці Латвіяй акадэмія была перайменавана ў Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. 6 сакавіка 2018 года сенат універсітэта зацвердзіў назву "Latvia University of Life Sciences and Technologies" у якасці афіцыйнай назвы вучэльні на англійскай мове.