Байран Джэніс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Байран Джэніс
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 сакавіка 1928(1928-03-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2024(2024-03-14)[2] (95 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Уладзімір Самойлавіч Горавіц
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Myriam Birger[d]
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры
byronjanis.com

Байран Джэніс (англ.: Byron Janis; 24 сакавіка 1928(1928-03-24)[1], Мак-Кіспарт[d], Пенсільванія[3][4]14 сакавіка 2024(2024-03-14)[2], Нью-Ёрк, Нью-Ёрк) ― амерыканскі піяніст.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Рагачова Сэмюэла Янкілевіча (1887—1969) і Хэці Гарэлік (1892—1986). Вучыўся ў Іосіфа і Разіны Левіных, затым на працягу шасці гадоў у Адэлі Маркус. У 1943 годзе ўпершыню выступіў з Сімфанічным аркестрам NBC пад кіраваннем Фрэнка Блэка, выканаўшы Другі канцэрт Рахманінава. Праз год ён выканаў тое ж сачыненне з Піцбургскім сімфанічным аркестрам, за пультам якога стаяў чатырнаццацігадовы Лорын Маазель. У ліку прысутных на тым канцэрце быў Уладзімір Горавіц, які прапанаваў Джэнісу вучыцца ў яго. Супрацоўніцтва з Горавіцам доўжылася тры гады, і ў 1948 годзе Джэніс з вялікім поспехам дэбютаваў у Карнегі-холе, заявіўшы пра сябе як пра аднаго з самых перспектыўных маладых піяністаў сучаснасці. Ён пачаў выступаць з сольнымі канцэртамі і ў суправаджэнні вядучых сусветных аркестраў, гастраляваў у розных краінах, у 1960 і 1962 ― у СССР. У 1961 годзе ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Ферэнца Ліста ён выканаў два яго фартэпіянныя канцэрты ў суправаджэнні Бостанскага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Шарля Мюнша. У 1962 годзе ў Лондане быў удастоены Міжнароднай музычнай прэміі Харыет Коэн.

З-за хваробы (артрыта) у сярэдзіне 1960-х Джэніс спыніў выступленні, але ў 1972 годзе зноў вярнуўся на сцэну. Поўнасцю пераадолець наступствы захворвання яму не ўдалося, таму выступаць ён пачаў нашмат радзей. У 1967 годзе Джэніс, знаходзячыся ў Францыі, знайшоў невядомыя да таго рукапісы вальсаў Фрыдэрыка Шапена, што зрабіла сенсацыю ў музычным свеце. Пра знаходку быў зняты фільм і напісана мноства артыкулаў. У 1985 па запрашэнні прэзідэнта Рэйгана Джэніс даў канцэрт у Белым доме.

З 1988 года ён актыўна займаўся кампазіцыяй, ствараў музыку пераважна для кіно і тэлебачання, а таксама выкладаў і дапамагаў маладым музыкантам, арганізуючы фестывалі і дабрачынныя фонды.

Джэніс ― піяніст-віртуоз, які бездакорна валодаў тэхнікай ігры на інструменце, валодаў жывым тэмпераментам і яркай музычнасцю. Рэпертуар піяніста вельмі шырокі, але ён найбольш вядомы як выканаўца твораў першай паловы XX стагоддзя — ад Рахманінава да Пракоф’ева. Джэніс ― лаўрэат мноства прэмій і ўзнагарод розных краін, у тым ліку французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры (стаў першым амерыканскім піяністам, які атрымаў узнагароду) і Гран Пры дзю Дыск (найпрэстыжная французская ўзнагарода ў галіне гуказапісу).

Памёр 14 сакавіка 2024 года ў бальніцы Маўнт-Сінай у Нью-Ёрку ва ўзросце 95 гадоў.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б https://www.hollywoodreporter.com/news/music-news/byron-janis-dead-pianist-1235854358/amp/
  3. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 12 студзеня 2019.
  4. а б Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.14132 Праверана 12 студзеня 2019.