Бакбо
Бакбо | |
---|---|
в’етн. Vịnh Băc Bô, кіт. 北部灣 | |
![]() Заліў Бакбо з космасу | |
19°16′22″ пн. ш. 107°19′33″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 6 м |
Найбольшая глыбіня | 82 м |
Упадаюць | Ка, Ма, Хонгха |
![]() |
Заліў Бакбо (Танкінскі заліў) — заліў Паўднёва-Кітайскага мора ля берагоў Кітая (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, правінцыя Гуандун, правінцыя Хайнань) і В’етнама (раён Бакбо: правінцыі Куангнінь, Хайфон, Тхайбінь, Намдзінь, Ніньбінь, Тханьхаа і Нгеан). З усходу аддзелены ад мора паўвостравам Лэйчжоу і востравам Хайнань, ад мацерыка — Хайнанскім пралівам.
В'етнамцы завуць яго афіцыйна Віньбакбо (в’етн.: Vịnh Băc Bô, цьы-ном 灣北部, «паўночны заліў»), або радзей Віньхайнам (в’етн.: Vịnh Hải Nam, цьы-ном 灣海南, «Хайнанскі заліў»); кітайская назва — Бэйбувань (кіт. трад. 北部灣, спр. 北部湾, піньінь Běibùwān, пал. бэйбувань). Назва «Танкінскі заліў» паходзіць ад старой назвы горада Ханой — «Танкін» (в’етн.: Đông Kinh, цьы-ном 東京, усходняя сталіца); гэта назва пазней распаўсюдзілася на ўсю паўночную частку В'етнама.
Даўжыня заліва Бакбо — 330 км, шырыня ва ўваходу — 241 км, глыбіня — да 82 м. Прылівы сутачныя, да 6 м.
Буйны порт — Хайфон.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бакбо