Хайнань
Выгляд
| Хайнань | |
|---|---|
| 海南, Hǎinán (POJ: Hái-lâm-séng) | |
| | |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Хайкоу |
| Кіраўнік | Feng Fei[d] |
| ВУП (2004) | 76,94 млрд юаней (28-й) |
| Насельніцтва (2004) |
8,18 млн (28-е месца) |
| Шчыльнасць | 241 чал./км² (17-е месца) |
| Плошча | 33 920 км² |
| Вышыня над узроўнем мора |
1 840 м |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+8 |
| Код ISO 3166-2 | CN-HI |
| Код аўтам. нумароў | 琼 |
| Афіцыйны сайт | |
Хайнань — правінцыя Кітая, знаходзіцца на аднайменным востраве ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Аддзелены ад мацерыка аднайменным пралівам. Плошча 34 тыс. км². На поўначы алювіяльныя раўніны, у цэнтральных і паўднёвых раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах тэмпература студзеня 16-19 °C, ліпеня да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс. мм, у гарах — да 3 тыс. мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфоравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукровы трыснёг, чай, какосавую пальму, гародніну і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў.
На поўначы — горад Хайкоу (суднабудаванне, хімічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць).
| Хайнань на Вікісховішчы |