Балтыйская сінекліза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Балтыйская сінекліза — адмоўная структура на паўночным захадзе Рускай пліты, частка Балтыйска-Прыднястроўскай зоны перыкратонных прагінаў.

Займае тэрыторыі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Калінінградскай вобласці Расіі, Польшчы, Даніі, частку Швецыі і Балтыйскага мора. Сучляняецца на паўночным захадзе з Балтыйскім шчытом, на ўсходзе з Латвійскай седлавінай, на паўднёвым усходзе з Беларускай антэклізай, на паўднёвым захадзе аддзелена ад Паморскай упадзіны лініяй Тэйсейра—Торнквіста. Распасціраецца на паўночны ўсход на 700 км, шырыня 250—500 км.

Фундамент апушчаны да глыбіню 8 км (на паўднёвым захадзе). Запоўнена адкладамі ад вендскай да пермскай сістэм, часткова меза-кайназойскімі. Балтыйская сінекліза сфарміравалася ў каледонскі этап тэктагенезу. У платформавым чахле вылучаюцца верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі і кімерыйска-альпійскі структурна-фармацыйныя комплексы. 3 імі звязаны Балтынская нафтагазаносная вобласць, радовішчы гаручых сланцаў, бурштыну і іншых карысных выкапняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]