Балцінаўскі край
Выгляд
Неправераная
| Балцінаўскі край | ||||
|---|---|---|---|---|
| лат.: Baltinavas novads | ||||
|
||||
| Цэнтр: | Балцінава | |||
| Плошча: | 185 км² | |||
| Насельніцтва (2015): | 1085 чал. | |||
| Шчыльнасць: | 6,86 чал./км² | |||
| Старшыня думы: | Лідзія Сіліня | |||
| Сайт | www.baltinava.lv | |||
Балцінаўскі край (лат.: Baltinavas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія.
Мяжуе з Вілякскім, Балвскім, Карсаўскім краямі Латвіі і з Пскоўскай вобласцю Расіі. Не мае валаснога падзелу.
Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 1085 чалавек. Плошча краю займае 185 км ².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Балвскага раёна.