Алсунгскі край
Выгляд
| Алсунгскі край | ||||
|---|---|---|---|---|
| лат.: Alsungas novads | ||||
|
||||
| Цэнтр: | Алсунга | |||
| Плошча: | 190 км² | |||
| Насельніцтва: | ▼ 1470 | |||
| Шчыльнасць: | 7,74 чал./км² | |||
| Старшыня думы: | Рыгор Розенталс | |||
| Сайт | www.alsunga.lv | |||
| Алсунгскі край на ВікіСховішчы | ||||
Алсунгскі край (лат.: Alsungas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі, у рэгіёне Курземе. Адміністрацыйным цэнтрам краю з’яўляецца пасёлак Алсунга. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 1650 чалавек. Край насяляюць суйтэ — этнаграфічная група латышоў. Плошча краю займае 190 км².
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з Алсунгскай воласці Кулдыгскага раёна.