Край (Латвія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Краі і рэспубліканскія гарады Латвіі.

Край (лат.: novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка найвышэйшага ўзроўню ў Латвіі. Зазвычай край складаецца з валасцей і краявога горада, аднак некаторыя краі не маюць унутранага дзялення.

1 ліпеня 2009 года скончылася адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, па якой астатні ад савецкага часу падзел на раёны і гарады рэспубліканскага падначалення змяніўся новым[1]. У 2010 годзе быў дадаткова ўтвораны Мэрсрагскі край. У наш час тэрыторыя Латвіі ўлучае 110 краёў і 9 рэспубліканскіх гарадоў.

Зноскі