Дагдскі край

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дагдскі край
лат.: Dagdas novads
Dagdas novads karte.png
Герб Дагдскага края
Герб
Цэнтр: Дагда
Плошча: 948,8 км²
Насельніцтва: 8286
Шчыльнасць: 8,73 чал./км²
Старшыня думы: Віктарс Стыкутс
Тэрытарыяльныя
адзінкі:
Сайт www.dagda.lv

Да́гдскі край (лат.: Dagdas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Латвіі ў вобласці Латгалэ. Край складаецца з дзесяці валасцей і горада Дагда, які з'яўляецца цэнтрам края.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Край размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Агланскім краем, на паўночным захадзе — з Рэзэкненскім краем, на поўначы — з Лудзенскім, на паўночным усходзе — з Зілупскім, на поўдні — з Краслаўскім краем, на ўсходзе — з Верхнядзвінскім раёнам Віцебскай вобласці Беларусі. Мяжа з Беларуссю амаль поўнасцю праходзіць па рэках Сар'янка, Сінюха (Зілупэ), Асуніца, Акціца і Тоўша.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова тэрыторыя края падпарадкоўвалася Лівонскаму ордэну.

Пасля заканчэння Лівонскай вайны ваколіцы сучаснай Дагды апынуліся ў складзе Інфлянтаў — асаблівай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі пад уладай ВКЛ, якая пасля заключэння Люблінскай уніі стала кандамініумам Кароны і ВКЛ. З 1621 года ў выніку перайменавання тэрыторыя сучаснага Дагдскага края патрапіла ў адпаведнае ваяводства.

З 1772 года ў выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя адзінкі была падзелена паміж Дынабургскім (пазней перайменаваны ў Дзвінскі) і Рэжыцкім паветамі Беларускай губерні (пазней перайменавана ў Віцебскую).

18 лістапада 1918 года з набыццём Латвіяй незалежнасці край стаў часткай Латвіі. Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года ў выніку латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Краслаўскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 9397 чалавек[1]. Плошча края займае 948,8 км²[2].

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 5314 64,13 %
Рускія 1985 23,96 %
Беларусы 567 6,84 %
Украінцы 75 0,91 %
Палякі 266 3,21 %
Літоўцы 23 0,28 %
Іншыя 56 0,68 %
усяго 8286 100,00 %

Тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю адзінкі праходзяць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць Дагду з іншымі паселішчамі края, а таксама з навакольнымі краямі.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва ў самакіраваннях на 01.01.2010 (лат.) . Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі (23 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. Адміністрацыйны падзел Латвіі (лат.) . Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  3. Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтвы 2011

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]