Перайсці да зместу

Бальнеатэрапія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бальнеатэрапі́я (лац.: balneum — «лазня, купанне» + грэч. therapéia — «лячэнне»[1]) — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.

Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі:

  • агульныйя і мясцовыя ванны
  • купанне ў лячэбных басейнах
  • пітное спажыванне водаў
  • прамыванне-арашэнне кішэчніка
  • інгаляцыі.

Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.

Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А.М. Прохоров. — 4-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 1600 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]