Бальнеалагічны курорт
Бальнеалагічны курорт — курорт, галоўным прыродным рэсурсам якога з’яўляюцца мінеральныя воды, што выкарыстоўваюцца для аздараўлення і лячэння.
Адпачынак і лячэнне (бальнеатэрапія) на бальнеалагічных курортах у многіх выпадках спалучаюцца з гразе- і кліматалячэннем. Залежна ад гэтага адрозніваюць бальнеакліматычныя, бальнеагразевыя і іншыя тыпы бальнеалагічных курортаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Апісанне прататыппаў бальнеалагічных курортаў вядома з твораў старадытна-індыйскіх, кітайскіх, грэчаскіх і іншых вучоных (у т.л. Гамера, Арыстоцеля, Плутарха).
Са старажытных часоў захаваліся рэшткі водалячэбніц у межах сучаснага швейцарскага курорта Санкт-Морыц, на тэрыторыі курортаў Венгрыі (Будапешт, Балатанфюрэд), Румыніі (Бэйле-Еркулане , Сынджорз-Бэі ), Харватыі (Вараждзінскае-Топліцы ), Балгарыі (Хісара ), Германіі (Вісбадэн), Італіі (Абана-Тэрме, Анцыо) і інш.
У сярэднявеччы вялікую вядомасць мелі бальнеалагічныя курорты Ахен, Карлсбад (цяпер Карлавы Вары), Бадэн-Бадэн.
У Расійскай імперыі бальнеалагічныя курорты пачалі стварацца па ініцыятыве Пятра I, першым быў курорт Марцыяльныя Канчазерскія Воды паблізу Петразаводска (1719). Шмат бальнеалагічных курортаў дзейнічала з 19 стагоддзя (Каўказскія Мінеральныя Воды, Кіславодск, Старая Руса, Сергіеўскія Мінеральныя Воды, Друскінінкай, Кемеры, Белакурыха, Баржомі і інш.).
На сучасным этапе развітую сетку бальнеалагічных курортаў мае большасць еўрапейскіх краін, краін Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Расія, ЗША і інш.
На Беларусі існуюць курорты рэспубліканскага і мясцовага значэння: Бабруйск, Белае Возера, Белы Бераг, Горваль, Ждановічы, Лётцы, Нарач, Рагачоў, Ушачы, Чонкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).